На момант затрымання 07.05.24 года ўжо быў асуджаны паводле ч.1 арт. 328 КК РБ да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання (хатняя хімія) на тэрмін 4 гады і адбываў пакаранне.
13 жніўня 2024 года быў асуджаны па ч. 4 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) і ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
На падставе ч.1 арт. 342 КК РБ Аляксандру прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання, прызначанага па гэтым прыгаворы, больш строгім, назначаным па прыгавору суда ад 06.01.2023, Аляксандру прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады.
Па ч.4 арт.328 яму было прызначана 11 гадоў пазбаўлення волі. Сумарна тэрмін пакарання склаў 12 год пазбаўлення волі.







