У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.
