Аляксандр, урач-неўролаг, працаваў у расійскім Нарыльску. Быў затрыманы ў траўні 2021 года пасля вяртання ў Беларусь — у межах крымінальнай справы, узбуджанай за абразу прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
У студзені 2022 года яго асудзілі па трох крымінальных артыкулах за каментары на адрас 32 чыноўнікаў. Як растлумачыў сам Аляксандр, ён пакідаў іх на эмоцыях, бо падчас жнівеньскіх пратэстаў 2020 года валанцёрыў каля ізалятара на Акрэсціна. Апроч пазбаўлення волі, суд пастанавіў спагнаць з яго маральную кампенсацыю на карысць 20 супрацоўнікаў. На паседжанні таксама стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Аляксандра пры затрыманні.
У лістападзе 2022 года яго паўторна асудзілі па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы».
3 красавіка 2024 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
Вызвалены ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.










