Патэнцыяльныя пераследыНевядома

Аляксандр Анатольевіч Сергіевіч

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Праўладны канал апублікаваў відэа аб затрыманні сужэнцаў Сергіевіч. Паводле інфармацыі "Медыязоны", гаворка ідзе пра Кацярыну і Аляксандра Сергіевіч з Брэста. Маці жанчыны асуджаная за абразу Лукашэнкі.

На камеру затрыманая Кацярына кажа, што сілавікі прыйшлі да іх дадому, каб затрымаць мужа за тое, што ён "у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах". У самой Кацярыны ў тэлеграме заўважылі перапіску з праваабарончым цэнтрам “Вясна” – туды яна звярнулася, калі арыштоўвалі яе маці.

У міліцэйскім відэа Аляксандр кажа, што падчас пратэстаў "апынуўся не ў той час не ў тым месцы". Аўтары роліка паказваюць яго фатаграфію падчас акцый на праспекце Машэрава ў Брэсце. «Маці, дачка і зяць сабралі экстрэмісцкі фул-хаўс», - напісалі адміністратары праўладнага канала.

У мужа і жонкі ёсць 8-гадовая дачка.

Фігуранты справы

Аляксандр Анатольевіч Сергіевіч
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Брэст 2020
Родны горад:
Брэст
Колькасць дзяцей:
1
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Бацькі непаўнагадовых