Аляксандр актыўна ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, падтрымліваў штаб Віктара Бабарыка і каманду Святланы Ціханоўскай. У перыяд пандэміі ён арганізаваў збор і закупку сродкаў абароны для 2-й Гарадской клінічнай бальніцы Гродна.
18 сакавіка 2022 года Аляксандра арыштавалі проста на працоўным месцы. 19 траўня мужчыну прыгаварылі да двух гадоў «хіміі» па артыкуле 368.1 Крымінальнага кодэкса (публічная абраза Лукашэнкі). У гэты ж дзень, у сувязі з пагрозай арышту і пераследу, сям'я пакінула Беларусь.

