Мінчука абвінавацілі ў тым, што ён 22 кастрычніка 2021 года напісаў інтэрнэт-каментар у бок старэйшай інспектаркі крымінальна-выканаўчай інспекцыі УУС Савецкага раёна Менска. Згодна з судовай пастановай, Аляксандр убачыў у тэлеграм-канале публікацыю з фатаграфіяй і асабістымі дадзенымі інспектаркі, пад якой і пакінуў каментар у чаце тэлеграм-канала. Мужчына поўнасцю прызнаў віну.
Міліцыянтка, пра якую быў напісаны каментар, запатрабавала 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Пасля абвяшчэння прысуду Аляксандра вызвалілі ў судовай зале.
Аляксандр Саевіч мае вышэйшую адукацыю і працуе мэнэджэрам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.