Аўтар відэаблогаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты", а таксама прэс-сакратар ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у падзеях 29 мая 2020 года ў Гродне, а таксама за меркаваную абразу супрацоўніка магілёўскага АМАП Віталя Аўтушэнка.
У снежні 2021 года Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.
У снежні 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






