Аляксандр быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года і жорстка збіты пры спробе сілавікоў дабіцца прызнання на камеру. Да суда знаходзіўся на волі. У чэрвені 2021 года яго асудзілі па артыкулах: "хуліганства, учыненае групай асоб", "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці" і "неданясенне аб цяжкім або асабліва цяжкім злачынстве". На судзе ён заявіў, што дзейнічаў у знак пратэсту супраць сітуацыі ў краіне пасля выбараў 9 жніўня 2020 года — адвольных затрыманняў і катаванняў. Першапачаткова яго прыгаварылі да абмежавання волі, але ў жніўні, пасля разгляду апеляцыі, жорсткасць пакарання ўзмацнілі, замяніўшы яго на пазбаўленне волі ў калоніі.
Пакінуў Беларусь.


