Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа, дзе скарыстаны фрагменты відэазапісаў з маршу пратэсту ў Глыбокім, які адбыўся 16 жніўня 2020г. Гэта быў самы масавы марш у райцэнтры, калі ўдзельнікі сышлі з тратуараў на праезную частку. У відэароліку трое глыбачан прызнаюцца, што насамрэч былі ўдзельнікамі таго шэсця. Таксама "відэапрадукцыя" аўтараў Telegram-канала змяшчае кадры жорсткіх затрыманняў некалькіх мужчын. У тым ліку на гэтым відэа ёсьць Айвар.
Частку затрыманых адвезлі ў Віцебскае СІЗА. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
