Станіслаў Сяргеевіч Кавалёў
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Станіслаў Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ВК № 4 горада Гомеля. Доўгі час быў намеснікам начальніка калоніі па рэжыме і аператыўнай працы, са жніўня 2024 года стаў начальнікам ПК-4, атрымаў званне палкоўніка.
Аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Аддаваў распараджэнне аператыўным супрацоўнікам калоніі аб ізаляцыі, адмове ў медыцынскай дапамозе і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да палітвязняў. Датычны да складання рапартаў аб парушэннях па надуманых прычынах з мэтай адпраўлення ў штрафны ізалятар або пазбаўлення перадач.
Штомесяц прымаў рашэнні аб накіраванні ў СІЗА палітычных зняволеных, у тым ліку Вераніку Казак, Юлію Юргялевіч, Насцю Кухта, Наталлю Мацвееву, Насту Лойку, Наталлю Дуліну, Марыю Калеснікаву, Людмілу Чэкіну, Вольгу Радзівонаву, 70-гадовую Ірыну. Выносіў рашэнне аб накіраванні праваабаронцы Насты Лойкі ў ПКТ на максімальны тэрмін (праз 6 месяцаў).
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Станіслаў Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ВК № 4 горада Гомеля. Доўгі час быў намеснікам начальніка калоніі па рэжыме і аператыўнай працы, са жніўня 2024 года стаў начальнікам ПК-4, атрымаў званне палкоўніка.
Аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Аддаваў распараджэнне аператыўным супрацоўнікам калоніі аб ізаляцыі, адмове ў медыцынскай дапамозе і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да палітвязняў. Датычны да складання рапартаў аб парушэннях па надуманых прычынах з мэтай адпраўлення ў штрафны ізалятар або пазбаўлення перадач.
Штомесяц прымаў рашэнні аб накіраванні ў СІЗА палітычных зняволеных, у тым ліку Вераніку Казак, Юлію Юргялевіч, Насцю Кухта, Наталлю Мацвееву, Насту Лойку, Наталлю Дуліну, Марыю Калеснікаву, Людмілу Чэкіну, Вольгу Радзівонаву, 70-гадовую Ірыну. Выносіў рашэнне аб накіраванні праваабаронцы Насты Лойкі ў ПКТ на максімальны тэрмін (праз 6 месяцаў).
Спіс рэпрэсаваных
Адвакат. Была затрымана ў пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля 40-годдзя, за зліў дадзеных тэлеграм-каналам. Сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках - яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК. Па версіі следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.
На волі ў яе засталіся састарэлы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 гадоў пакутуе ад хваробы Крона.
03.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
74-гадовую Наталлю абвінавацілі і прызналі вінаватай у паклёпе і абсарбленні Лукашэнкі А.Г., а таксама абразе службовай асобы пры выкананні. Падрабязнасці крымінальнага працэсу з прычыны яго закрытасці невядомыя. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Наталлю Таран узялі пад варту проста ў зале суда.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Была затрымана раніцай, калі збіралася з мужам ехаць на працу. Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
У сям'і растуць трое дзяцей.
- Аб'яднанні
Студэнтка «МДУ Куляшова ў Магілёве».
Паводле версіі абвінавачвання, дзяўчына перапосціла ў чат публікацыю, якая крытыкуе дзеянні Пуціна і Лукашэнкі з заклікамі выходзіць на вуліцу, калі беларускае войска ўступіць у вайну.
Вольга Новікава разам з мужам Віктарам былі прысуджаныя да пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Паказальна, што яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні, але 3 ліпеня.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
Урач-ветэрынар.
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту затрыманая па крымінальнай справе, 4 красавіка 2022 г. яе асудзілі за ўдзел у сямі нядзельных Маршах на працягу двух месяцаў з 23 жніўня па 25 кастрычніка 2020 года.
Дзяўчына на судзе прызнала віну і тое, што сапраўды брала ўдзел у іх.
28.08.2024 вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Былая настаўніца з Хойнікаў абвінавачвалася ў тым, што зняла на відэа перамяшчэнне калоны ваеннай тэхнікі, а затым адправіла запіс у telegram-канал «Беларускі Гаюн».
Затрымана за каментар у сацсетках (па крымінальнай справе аб абразе намесніка міністра МУС Мікалая Карпенкава).
У калоніі Ірына зламала шыйку сцягна, зараз не можа паўнавартасна хадзіць.
Выйшла па памілаванні 28 снежня 2024 г. Да вызвалення Ірыне заставалася прыблізна два месяцы .
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманая па крымінальным артыкуле за відэа з перасоўваннем вайсковай тэхнікі і перадачай яго ў тэлеграм-канал.
У Ганны ёсць непаўналетняя дачка.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Сацыяльная актывістка з Мінска.
Яна была затрымана 17 лютага 2022 года па месцы жыхарства.
Дома ў яе быў праведзены ператрус. Спачатку ёй прысудзілі адміністрацыйны арышт, але пасьля яго на волю Наста не выйшла.
10.09.2026 года выйшла на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрымана 6 сакавіка 2022 года за каментарыі ў тэлеграм-каналах.
Паседжанні праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома , што суддзя Мікалай Доля прызначыў жанчыне пазбаўленне волі , тэрмін якога высвятляюць праваабаронцы.
Вызвалена восенню 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Паводле матэрыялаў справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і даў двум знаёмым - Таццяне і Алегу Бірулям - аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, "ажыццяўляючы іх псаванне". Яны ж нанеслі на сцяну аднаго з дамоў надпіс у дачыненні да Лукашэнкі, «у якім абвінавацілі яго ў асабліва цяжкім злачынстве, гэта значыць здзейснілі паклёп».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю . Змест гэтых улётак нібыта быў накіраваны на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці.
У канцы зімы 2024 года стала вядома, што Таццяну пераводзілі ў турму ў Жодзіна.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Бацькі непаўнагадовых
Затрымана за маляванне праз трафарэты "Пагоні". У судзе Цэнтральнага раёна Менска 20 верасня вынеслі прысуды тром палітвязням - стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі Анатолю Латушцы, Ліліі Ананян, Алене Маліноўскай. На судзе Латушка і Маліноўская віну не прызналі, Ананян - прызнала цалкам. У выніку, суддзя Дзмітрый Карсюк прыгаварыў Анатоля да 6 гадоў калоніі, Алену — да 4 гадоў калоніі, Лілію — да 5 гадоў "хатняй хіміі" і яе вызвалення ў зале суда.
Дома ў Алены застаўся непаўналетні сын.
У канцы жніўня 2025 года Алена павінна была выйсці на волю, але яе так і не выпусцілі. Як распавялі "Нашай Ніве" сябры Алены , жанчыну перавезлі ў Мінск, дзе завялі на яе новую крымінальную справу.
У пачатку сакавіка Алена прысудзілі 4,5 гады пазбаўлення волі. З-за таго, што Алена знаходзіцца за кратамі ўжо больш за чатыры гады - гэты тэрмін быў залічаны судом у тэрмін прысуду, таму яе вызвалілі падчас суду.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Актывістка «Еўрапейскай Беларусі», была затрыманая 30 снежня 2021 года па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
7 студзеня 2022 года жанчыну перавялі ў СІЗА.
У Алены ёсць маленькі сын.
У студзені 2023 г. Алену перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4 . Да палітвязня доўгі час не можа патрапіць адвакат, яе змяшчалі ў СІЗА.
У кастрычніку 2023 г. стала вядома, што для Алены ў жніўні не прынялі перадачу. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб тым, што яе пазбавілі перадач. Апошні ліст ад Алены прыйшоў у пачатку верасня, з тых часоў лістоў ад яе няма. З моманту пераводу Лазарчык у калонію ні разу не быў атрыманы дазвол ад адміністрацыі ўстановы на сустрэчу з адвакатам. Што зараз адбываецца з Аленай, у якім яна стане - невядома. Алена ў калоніі адчувае праблемы з зубамі, яна схуднела.
У сярэдзіне лістапада 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Алену зноў змяшчалі ў ШІЗА.
Па сведчаннях былой палітвязні, Алена адсядзела больш за 90 сутак у ШІЗА, больш за 60 дзён у ПКТ .
Увесну 2025 г. Алену асудзілі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначылі яшчэ паўтара гады калоніі ў дадатак да васьмі гадоў зняволення. Калі быў вынесены прыгавор, невядома. Вядома, што на судзе Алена адмовілася ад паслугаў адваката.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
