Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў турме №1 г. Гродна. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
11 ліпеня 2023 года ў бальніцы горада Гродна памёр палітычны зняволены Алесь Пушкін. Яго даставілі туды з тэрыторыі Турмы №1 у Гродне. У якасці кіраўніка гэтай турмы, ён нясе адказнасць за ўмовы ўтрымання і несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі зняволеным, што прывяло да трагічнага зыходу.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Паводле праўладнага тэлеграм-канала Аляксандр нібыта быў затрыманы за перадачу дадзеных супрацоўнікаў Слонімскага РАУС у бот «ЧКБ», за заклікі да забастовак і за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у 2020 годзе.
Адпушчаны па стане здароўя пад заклад у 100 б.
16.08.2023
Областной суд оставил решение районного суда в силе.
Вырак суда 25.05.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у карпаратыўным чаце адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак пакінуў каментар на беларускай мове, у якой патлумачыў, што: «наш сцяг бел-чырвона-белы»; а сённяшні назваў: «усход сонца над балотам»
Павал напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйса, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.
Павел Дубаў з Мінска, жанаты, мае дзіця да трох гадоў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.03.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Зыходзячы з інфармацыі, за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Зараз яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродна.
Мужчына, паводле матэрыялаў абвінавачання, размясціў у Telegram публікацыі, у якіх даваў негатыўную ацэнку Лукашэнку — у паведамленнях выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. У іх абвінавачаны, нібыта, таксама заклікаў да гвалту ў дачыненні да вайскоўцаў РФ і РБ, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць: «расійскія захопнікі, якія ўдзельнічаюць у гвалтоўным захопе чужой дзяржаўнай тэрыторыі ваеннай сілай».
Вырак суда 31.03.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Данііла, які працаваў у Гродзенскім філіяле "Белтэлекама" затрымалі за некалькі каментароў у сацыяльных сетках у пачатку кастрычніка 2022 года і змясцілі да суда пад варту.
11.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю летам 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў "Аднакласніках" публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі на адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.
Працуе майстрам на элеватары на ААТ "Лідахлебапрадукт". У дзень затрымання Ігара выклікалі на прахадную, спачатку два "супрацоўнікі", потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
22 снежня 2022 года адбыўся апеляцыйны суд.
Вырак суда 03.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянка РФ. У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
Да суда трымаласяў СІЗА 8месяцаў .
У сакавіку 2023 года стала вядома аб цяжкім стане Алены ў ПК-4, дзе яна адбывала пакаранне. "Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", - распавяла адна з былых зняволеных.
Выйшлана волю 29 кастрычніка 2024 г.,цалкам адбыўшытэрмінпа прысудзе.
Уладальнік дог-гасцініцы ў Гродне і мае вышэйшую адукацыю.
Паўла абвінавацілі ў тым , што ён у сацсетцы “Вконтакте” “размясціў публікацыі ў выглядзе непрымальных для выкарыстання з пункту гледжання сучаснай культуры выяў з тэкставымі паведамленнямі”, якія суд расцаніў як прыніжаючыя гонар і годнасць Лукашэнкі.
11.11.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 22.12.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэя абвінавацілі ў тым , што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы "Аднакласнікі" пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія "прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную ацэнку" Лукашэнку. Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.
Андрэй мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
У канцы лістапада 2023 года быў вызвалены пасля заканчэння тэрміна пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.