Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Пісарэвіч Яўген Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 14935 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 56 сутак.
У 2023 годзе прызнаў Арцёма Лябедзьку вінаватым па артыкуле 361-2 Крымінальнага кодэкса за грашовыя пераводы тром фондам, якія адносяцца да «экстрэмісцкіх фармаванняў». Пісарэвіч прысудзіў мужчыну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
04 ліпеня 2017 года неабгрунтавана прысудзіў Волчак А. штраф у памеры 25 базавых велічыняў за ўдзел у «маршы недармаедаў». Таксама падвергнуў незаконнаму судоваму пераследу больш за 7 чалавек па артыкуле 23.34 КаАП, прысуджаючы пры гэтым буйныя штрафы або адміністрацыйны арышт.
З-за рашэнняў Пісарэвіча пацярпелі: Драздоў Генадзь, Падабед Павел, Прымака Андрэй, Семчанка Дзмітрый, Франчук Сяргей, Якунін Аляксандр і іншыя.

Актывіст анархічнага руху быў затрыманы пры перасячэнні мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года і абвінавачаны ў "падпалах" і "тэрарызме".
У верасні 2022 года супраць Дзмітрыя распачалі новую крымінальную справу і прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі. З улікам папярэдняга прысуду яго канчаткова асудзілі на 20 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У жніўні 2023 года Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым за "парушэнне правілаў распарадку".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Затрымана разам з мужам Аляксеем. Згодна з судовым раскладам, з Людмілы і Аляксея хочуць праз суд спаганяць грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны пад вартай.
У Людмілы 3 дзіцяці, двое з іх непаўналетнія.
Вырак суда 29.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аператар. Павал супрацоўнічаў з незалежнымі СМІ. Раней журналіста неаднаразова затрымлівалі падчас асвятлення палітычных акцый у Беларусі, у тым ліку пасля 2020 года. У рамках крымінальнай справы яго затрымалі 9 лютага пасля правядзення ператрусу ў ягоным доме, падчас якога былі вынятыя мабільныя тэлефоны і відэакамера. Пасля стала вядома, што Паўлу прад'яўлены абвінавачанні па ч. 1 арт. 361-1 КК.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Павел Падабед.
21.02.2023
Затрыманы 20.01.23, змешчаны ў заслаўскі РАУС, а 1:00 21.01.23 адпраўлены ў ІЧУ г. Менск, вул. Ф. Скарыны, 20. Затрымлівалі КДБ, каля машыны, у раёне г. Заслаўе. Першыя 15 сутак атрымаў за рэпост з сайта Радыё Свабоды ад 2017 года.
Вырак суда 30.06.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргей Кудрыцкі, які працаваў спецыялістам па продажах, быў затрыманы 24 чэрвеня 2022 года і змешчаны да суда пад варту, а яго жонку вядучую спецыялістку аднаго з аддзелаў МТБанка Маргарыту адпусцілі пад вялікі заклад, паколькі ў сям'і ёсць непаўналетняе дзіця.
Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску.
У судзе стала вядома, што Сяргея затрымлівалі яшчэ і 9 чэрвеня 2020 году. Тады ў яго рэчах нібыта знайшлі пакуначак з марыхуанай. Так у следства з'явіўся яшчэ адзін артыкул - 328, абвінавачанне па якім разглядалася адначасова.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 6 траўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Працаваў мэнэджэрам па міжнародных перавозках мінскай кампаніі «Трансглабал».
Сяргей вельмі актыўна каментаваў розныя паведамленні ў больш як 30 групах. Тэлеграм-акаўнт быў больш-менш прыстойна абаронены, але ён не мяняў яго з 2018 года.
Сілавікі абвінавачваюць яго ў «пагрозах дзяржслужачым у інтэрнэце» (пакінуў 43 тысячы каментароў). А таксама ў перадачы нейкіх звестак аб сваім былым аднакласніку-сілавіку ў "Чорную кнігу Беларусі". На яго завялі 58 крымінальных справаў.
29 верасня 2023 г. накіраваны ў следчую турму № 4 (Магілёў). 27 кастрычніка разгледзелі апеляцыйную скаргу Сяргея ў Менскім гарадскім судзе. У канцы восені 2023 г. стала вядома, што Сяргея перавялі ў СІЗА-1 у межах новай крымінальнай справы. Суд па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) прызначаны на 7 снежня 2023 года, у мінскім судзе Маскоўскага раёна, суддзя Таццяна Пірожнікава.
Вырак суда 10.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 27.10.2023
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 08.12.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў лістападзе 2022 года прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 28.11.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 200 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.