Як сцвярджаецца ў пастанове, яна была кансультантам па мове тэлеканала "Белсат", прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Згодна з прыгаворам, Анастасія Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 года з'яўлялася моўным кансультантам Польскага тэлебачання "TVP", у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал "БЕЛСАТ tv BELSAT". Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на "БЕЛСАТ". У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у "экстрэмісцкай дзейнасці" Анастасія Мацяш нібыта атрымала "злачынны" даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.
Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.
Вырак суда 19.04.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дыяна, якая працуе майстрам педыкюру, у кастрычніку і лістападзе 2020 года пакідала каментары пад фота і відэа з Лукашэнкам у некалькіх Telegram-чатах і каналах, якія суд палічыў абразлівымі.
Акрамя таго, Дыяна каментавала публікацыі пра экс-кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карп'янкова, старшыню Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, экс-міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і старшыню КДБ Івана Церцеля.
Усяго ў пастанове суда 21 эпізод. Дыяна Арлова прызнала сваю віну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.