Аляксея ў студзені 2023 года прызналі вінаватым па артыкуле "Здзек з дзяржаўных сімвалаў" і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Падрабязнасці справы невядомыя.
Вырак суда 23.01.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
59 гадоў, ён жыхар Светлагорска. Анатоля затрымалі 25 кастрычніка 2022 года за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы. Знаходзячыся ў дзяжурным пакоі міліцыі чыгуначнага вакзала ў Бабруйску, ён некалькі разоў выказаў абразы на адрас Лукашэнкі.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 3 жніўня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.01.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У відэа з пабліка , які мае дачыненне да сілавікоў, Мікіта Карпенка расказваў, што быў падпісаны на гурты «В Контакте», якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» і, акрамя таго, у адной з іх пакінуў нейкі абразлівы каментар.
05.07.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кастрычніку 2022 года з ім выйшла «пакаянае відэа», з якога было зразумела, што супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за каментары ва «Вконтакте» пра Аляксандра Лукашэнку. У выніку кобрынскі суд прызнаў яго вінаватым за публічную абразу прэзідэнта Беларусі.
Вядома, што ён рэгулярна ездзіў у Польшчу на працу, займаўся будоўляй і ўнутраным аздабленнем будынкаў.
НА праўластным канале сцвярджаюць, што мужчына нядаўна вярнуўся з Польшчы. Яму закідаюць пакіданне каментароў з абразамі Лукашэнкі і міліцыянтаў. Праўда, доказаў «віны» Дзмітрыя ў відэа няма — замест іх дэманструецца фота са Сцяпанам Пуцілам, імаверна, з Польшчы.
9 студзеня 2023 года Гомельскі абласны суд разгледзеў справу двух гамяльчан - Уладзіслава Яцэнку і Кірыла Плакушчава. Паводле следства адзін з іх неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, «Азове» і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. А яшчэ пераклаў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага. А яшчэ абодвух хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў. Суд ацаніў урон у 130 рублёў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 7 траўня 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.01.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
9 студзеня 2023 года Гомельскі абласны суд разгледзеў справу двух гамяльчан - Уладзіслава Яцэнку і Кірыла Плакушчава. Паводле следства адзін з іх неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў батальёне Кастуся Каліноўскага, «Азове» і іншых фармаваннях Узброеных Сіл Украіны. А яшчэ пераклаў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага. А яшчэ абодвух хлопцаў абвінавацілі ў тым , што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў. Суд ацаніў урон у 130 рублёў.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 09.01.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У каментарах у сацыяльных сетках абразіў суддзю, пракурора, інспектара па справах непаўналетніх і два ўчастковыя горада Дуброўна. Жыў у Маскве ў 2020-2021 годзе і адтуль пісаў каментары ў Аднакласніках пад публікацыяй Міхаіла Чемурако (актывіста, які быў асуджаны на хімію і цяпер знаходзіцца ў эміграцыі).
Затрыманы 14 лістапада 2022 па вяртанні ў Беларусь.
19.01.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Крысціна з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання, Вячоркіна парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, у тым ліку праспекта Пераможцаў, публічна дэманстравала пальцамі рукі ў якасці пратэстнага сімвала знак V, парушала працу грамадскага транспарту. У справе – некалькі эпізодаў удзелу Крысціны ў маршах пратэсту.Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў. Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.