Жонка палітвязня Вячаслава Лазарава. Таццяну абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання ці ўдзеле ў ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У маі мінулага года ў Таццяны і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячай бальніцы пад наглядам урачоў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА. Падгадаванае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.
У 2020 годзе Таццяну судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.
Вярхоўны суд прыгаварыў яе да таго ж тэрміну - трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 3 гады. Таццяну мусяць вызваліць з Віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода . 24.11.2024 Таццяну вызвалілі з СІЗА.
Вырак суда 25.09.2023:
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 3 гады.
Вячаслаў быў асуджаны ў чэрвені 2023 года за каментары ў тэлеграм-чатах з заклікамі ўдзельнічаць у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Гродне ў 2020 годзе. Яго ўдзел "даказваецца" білінгам мабільнага тэлефона. У калоніі ў яго развіўся дыябет.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Ураджэнец Гомеля, камандзір другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 26 Фрунзенскага раёна г. Мінска. Ён быў затрыманы 7 лютага 2023 года ў Менску на месцы службы.
15.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
21.10.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Фольк-спявачка. Як мяркуецца, дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 20-га года, а таксама ў публічным асуджэнні расійскай агрэсіі супраць Украіны. Не выйшла пасля сутак з Акрэсціна, была пераведзена ў турму Жодзіна.
Машыністгрануляванняпластычныхмасфіліяла"ГроднаАзот" прадпрыемства "Хімвалакно".Яго затрымалісупрацоўнікі ГУБАЗіКу . На камеру мужчынарасказаў, штояго затрыманнезвязаназ рэгістрацыяй у чат-боте плана "Перамога", дзе ён паказаў сваю ваенна-ўліковую спецыяльнасць (камандзір аддзялення артразведкі, старшы сяржант).Ён адзначыў, штоніякіх дыверсійныхдаручэнняўне выконваў.
Андрэй шматдзетны бацька і гадуе дачок адзін.
Быў памілаваны.
Вырак суда 20.06.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.