Арцём быў асуджаны летам 2023 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 26.06.2023
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Прадпрымальнік з Магілёва, дома ў яго правялі ператрус. На рэгіянальным дзяржканале заявілі, што Тычынскі «быў прыхільнікам укро-нацысцкіх фармаванняў», а таксама што «ездзіў з украінскай нацыяналістычнай сімволікай у сваім аўто». Пад апошнім маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.
У выніку на Уладзіміра завялі крымінальную справу. Яму ставяць у віну тое, што ў красавіку 2022 года ён зняў на свой мабільны тэлефон перамяшчэнне расійскай ваеннай Z-тэхнікі і адправіў відэа ў медыя, прызнанае ўладамі "экстрэмісцкім".
24.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю вясной 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Уладзімір быў затрыманы 9 траўня 2023 года на памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст, калі вяртаўся ў Беларусь. У яго праверылі тэлефон, а пасля затрымалі.
Вядома аб некалькіх адміністрацыйных судах у адносінах да Уладзіміра. Так, 10, 16, 26 траўня і 7 чэрвеня яго судзілі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі арышт. Апошні раз яму прысудзілі 15 сутак
Па месцы яго пражывання і пражыванні сваякоў прайшлі ператрусы. Уладзімір з моманту затрымання ўтрымліваецца ў ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста.
Уначы з 22 на 23 чэрвеня 2023 года Уладзіміра вызвалілі ў ІЧУ.
Уладзіміра зноў затрымалі 28 кастрычніка 2023 г. у Драгічынскім раёне. Папярэдне быў ператрус і адабранне аргтэхнікі, пасля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі). Вядома, што Ўладзіміра арыштавалі з-за старых падпісак.
Дата суда пакуль невядомая. З моманту затрымання ўтрымліваецца ў ІЧУ Іванаўскага раёна .
11 снежня 2023 г. стала вядома, што Уладзімір на волі.
Па дадзеных следства, ноччу 20 сакавіка 20-гадовы хлопец сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі ў аграгарадку Лошніца. Ён пашкодзіў палотнішчы флагаў і разламаў дрэўкі.
Пасьля гэтага Міхаіла затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Высветлілася, што ён грамадзянін замежнай дзяржавы, які мае від на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Прыехаў у РБ каля 10 гадоў таму і па размеркаванні працуе на адным з прадпрыемстваў Мінскай вобласці.
Свае дзеянні Анціпаў здымаў на тэлефон, а фота выкладваў на старонку ў сацыяльнай сетцы.
Сведкам у судзе выступіла маці абвінавачанага. Падазраючы, што сын здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сцягоў, запатрабавала ад таго звярнуцца ў міліцыю, а таксама сама паведаміла пра тое, што адбылося ўчастковаму інспектару.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы лета 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.06.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па версіі абвінавачання , Таццяна Залатар 14 жніўня 2020 года рухалася на працягу доўгага часу ў складзе калоны па праезнай частцы, тым самым блакавала і перагароджвала шлях транспартных сродках, якія рухаліся па ёй, што пацягнула парушэнне працы транспарту, пры гэтым выказваючы свае грамадска-палітычныя погляды, з мэтай нагнятання незадаволенасці і напружанасці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых кветак, якія выкарыстоўваліся ў якасці сімвалаў пратэстнага руху.
Вырак суда 28.07.2023:
1 год абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.