Канстанціна затрымалі ў кастрычніку 2023 года па вяртанні з Польшчы, дзе ён жыў апошнім часам, у Беларусь. Яго абвінавацілі ў публікацыі «шматлікіх абразлівых каментароў», а пазней асудзілі за некалькі інтэрнэт-выказванняў, у якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалася негатыўная ацэнка ў адрас Лукашэнкі. Канстанціну таксама было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады, аднак яно было знята ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
У верасні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
Прычыны затрымання Генрыха невядомыя, аднак выглядае, што святар стаў чарговым рэлігійным дзеячам, каго закранулі рэпрэсіі рэжыму супраць рэлігійных супольнасцяў у Беларусі.
Генрых перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў.
6 снежня прайшло 20 дзён з часу затрымання пробашча кс. Генрыха Акалатовіча. За гэты час яму мусілі або прад'явіць крымінальнае абвінавачанне, або выпусціць на волю. І, паводле крыніц выдання Katolik.life., святару абралі меру ўтрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, то бок яму прад'явілі абвінавачанне.
Артыкул Крымінальнага кодэкса пакуль не называецца, але тэрмін прад'яўлення абвінавачання ў 20 сутак з моманту затрымання прадугледжаны па шэрагу «антыдзяржаўных» артыкулаў - такіх як шпіянаж і здрада дзяржаве. Але што менавіта ставіцца ў віну святару ў віну, застаецца невядомым.
У лістападзе 2025 года быў памілаваны пасля візіту ў РБ прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардынала Клаўдыё Гуджэроцці ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Льва XIV.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.