01.12.2023 быў асуджаны па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), пасля чаго верагодна адразу завялі крымінальную справу. Хутчэй за ўсё знаходзіцца ў зняволенні.
07.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Артура затрымалі 15 снежня мінулага года і склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння за” выраб, распаўсюджванне і (або) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП). Пазней з'явілася “пакаянае відэа”, дзе мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плану "Перамога" і ўдзельнічаў у пратэстах. Таксама яго прымусілі сказаць, што ён быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы" і дасылаў інфармацыю ў чат-боты Nexta, "Голас", "Беларусь галаўнога мозгу".
Па матэрыялах абвінавачання , Артур Філіпаў неаднаразова “прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады-супрацоўнікаў АУС, а менавіта, рухаўся па праезнай частцы дарог і тратуараў, у тым ліку ў складзе калоны, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам". У справе фігуруюць эпізоды яго ўдзелу ў пратэстах 23 і 30 жніўня, 13 і 20 верасня 2020 года.
У судовым паседжанні Філіпаў віну ў прад'яўленым абвінавачанні прызнаў часткова, растлумачыў, што 23.08.2020 пры ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праезную частку не выходзіў. Ад дачы паказанняў адмовіўся.
Затрыманы за ўдзел у акцыі 10 жніўня 2020 году. На праўладным канале паказалі відэа, знятае 10.09.2020, дзе малады чалавек проста стаіць на праезнай частцы праспекта Машэрава сярод пратэстоўцаў, а потым сыходзіць з дарогі. На тым жа канале паказалі затрыманне: у кватэру маладога чалавека ўрываўся спецназ са шчытамі і аўтаматамі.
Андрэй-выкладчык замежных моў, які да затрымання працаваў у ІТ-кампаніі.
Вырак суда 24.05.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.