Супрацоўніца МТБанка затрымана разам з сяброўкай за ўдзел у акцыях пратэсту. На праўладным канале былі паказаныя фота з пратэстаў 2020 года на мабільным тэлефоне дзяўчыны. Таксама на відэа дзяўчаты гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і выходзілі на праезную частку. Таццяна Паўлава кажа, што прыняла ўдзел у пратэстным шэсці 16 жніўня, Надзея Азарка — што брала ўдзел "два разы", але не ўдакладняе даты.
Супрацоўніца МТБанка затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. На праўладным канале былі паказаныя фота з пратэстаў 2020 года на мабільным тэлефоне дзяўчыны.
Дыяна 34-гадовая брастаўчанка. Працуе ў EPAM і ўзначальвае там каманду тэсціроўшчыкаў. Пасля пачатку вайны яна разам з сынам, якому зараз 7 гадоў, выехала ў Тбілісі. Але ў нейкі момант вырашыла вярнуцца ў Беларусь, хаця час ад часу выязджала за мяжу.
У яе інстаграме ёсць фота з Варшавы, якое датуецца 29 чэрвеня 2023 года, праз тры дні быў апублікаваны здымак з Мірскага замка. А потым дзяўчына адусюль знікла.
03.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прыгавор уступіў у сілу.
Гамяльчанка Алена Тоцкая хадзіла на многія судовыя паседжанні над апанентамі ўлады РБ. Раней яна працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
Вырак суда 13.09.2024
4 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Па справе праходзіць разам з Захаранкай Наталляй. Жанчын абвінавачваюць па артыкулах аб неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. арт. 406 КК) і аб шпіянажы (арт. (арт. 358 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Наталля Захаранка ездзіла ў Беларусь з другой паловы 2022 года. Яна дапамагала ўкраінцам, якія затрымаліся ў Беларусі і не маглі самастойна выбрацца, выехаць з краіны. У Беларусь яна ездзіла на сваім аўтамабілі. Захаранка дапамагла вывезці з Беларусі каля 30 чалавек. Падчас чарговай паездкі ў Беларусь жанчына знікла.
24.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Таццяну з мужам затрымалі ў лістападзе 2023 года. Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна - пад падпіскай, паколькі ў сям'і двое непаўналетніх дзяцей.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , у жніўні 2020 года Сяргей і Таццяна прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, разам з мітынгоўцамі прайшлі па грамадскіх месцах горада, цэнтральнай плошчы, парку Жылібера. Пры гэтым дэманстравалі загадзя выраблены плакат, памерамі прыкладна 2,5 х 3 метры, на якім фарбамі чорнага і чырвонага колеру быў напісаны тэкст, які змяшчае паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да прэзідэнта, тым самым наўмысна, якія распаўсюдзілі паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да яго, у сувязі з выкананнем ім. паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.
Абвінавачаны Сяргей Чыж у судовым паседжанні віну прызнаў цалкам. Патлумачыў, што плакат быў цяжкі, і яго хутка згарнулі, а пасля шэсця Сяргей яго спаліў.
Таццяна Чыж віну па прад'яўленым абвінавачанні не прызнала, патлумачыла, што была ў прыгнечаным стане з прычыны цяжкай хваробы маці, якая з'яўляецца інвалідам.
Была асуджаная да арышту тэрмінам на 3 месяцы, за фота, дзе стаіць на праезнай частцы дарогі. Вікторыя - грамадзянка РФ. Пасля адбыцця пакарання была прымусова дэпартаваная ў РФ і пазбаўленая ВНЖ у РБ.
Вырак суда 12.02.2024
3 месяца арышту.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.