Пенсіянерка з Глыбокага. У яе двое дзяцей: сын, які заканчвае школу, і дарослая дачка з уласнай сям'ёй.
31 сакавіка 2020 года ў Глыбокае прыязджаў блогер Сяргей Ціханоўскі, аўтар YouTube-канала "Краіна для жыцця", і вёў стрым з галоўнай плошчы для сваіх падпісчыкаў. На сустрэчу прыйшла і Людміла. Яна расказала пра жыццё людзей у сваім родным горадзе, выказала сваё меркаванне аб палітыцы Аляксандра Лукашэнкі і эпідэміі каранавіруса.
9 кастрычніка прэзідыум Віцебскага абласнога суда "вызваліў" Людмілу і зняў судзімасць.
Вырак суда 08.05.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Затрымана разам з мужам Аляксеем. Згодна з судовым раскладам, з Людмілы і Аляксея хочуць праз суд спаганяць грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны пад вартай.
У Людмілы 3 дзіцяці, двое з іх непаўналетнія.
Вырак суда 29.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Яе затрымалі 9 красавіка 2024 года, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе забралі два гады таму і не аддавалі. Нагадаем, у сакавіку 2022-га Галіне прызначылі 15 сутак арышту за ўлёткі «Не вайне» — гэта палічылі «несанкцыянаваным пікетаваннем». Зараз жа ёй паведамілі, што гатовы аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.
Сутнасць абвінавачання невядомая. Вядома, што яе затрымалі паводле арт. 342 КК РБ.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга поўнасцю прызнала віну. У якасці сведкі на судовым паседжанні выступаў муж Вольгі.
Мінчанку апазналі па пратэстнай фатаграфіі, якую знайшлі ў Instagram. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.
Вольга Нікіфарава мае вышэйшую адукацыю, самазанятая.
Вырак суда 24.04.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.