Машыністгрануляванняпластычныхмасфіліяла"ГроднаАзот" прадпрыемства "Хімвалакно".Яго затрымалісупрацоўнікі ГУБАЗіКу . На камеру мужчынарасказаў, штояго затрыманнезвязаназ рэгістрацыяй у чат-боте плана "Перамога", дзе ён паказаў сваю ваенна-ўліковую спецыяльнасць (камандзір аддзялення артразведкі, старшы сяржант).Ён адзначыў, штоніякіх дыверсійныхдаручэнняўне выконваў.
Андрэй шматдзетны бацька і гадуе дачок адзін.
Быў памілаваны.
Вырак суда 20.06.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жыхар Баранавічаў. Быў затрыманы ў сярэдзіне лютага 2023 года. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 8 сакавіка 2021 года ў Instagram ён выклаў старыс "з тварам Лукашэнкі ў жаночым абліччы" і тэкстам: «З 8 сакавіка, дарагая жанчына. Найжорсткага здароўя і толькі прыемных ашчушчэнняў». За гэта абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнку.
Таксама Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў адправіў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" відэа і тэксты (напрыклад, відэа расейскіх вайсковых самалётаў і цягнікі з расейскімі вайскоўцамі). Гэта кваліфікавалі як "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" па ч.1 арт.361-4 КК.
05.09.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 21.06.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адзін з тэлеграм-гуртоў, прызнаных "экстрэмісцкімі" матэрыяламі. Андрэй поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак учынення злачынства" .
03.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 04.09.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы, у лютым 2022 года яна размясціла каментар, які «абразіў і зняважыў гонар і годнасць» Падвойскага, Мельніка і Казлова і «быў накіраваны на падрыў аўтарытэту прадстаўнікоў прадстаўнікоў улады». Пасля апублікавання ў тэлеграм-канале "КіберСлівы" роліка са злівам тэлефоннай гутаркі з верасня 2020 года Падвойскага, Мельніка і Казлова, якая стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў. Пад ім пакінулі водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх апынулася і Кацярына Леў. Затрымалі Кацярыну праз год - 01.02 2023 года.
Выйшла 20 жніўня 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 30.05.2023:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 31.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Міхась Сталярчук быў асуджаны па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па справе праходзіў Дзмітрый Гудзік, ягоны пляменнік. Па версіі абвінавачання яны збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірка, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.
Працаваў кіроўцам аўтобуса на рэйсах Беларусь-Украіна.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Вырак суда 24.11.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Польскі грамадзянін асуджаны за "агентурную дзейнасць" у РБ. У красавіку 2023 года Ежы споўнілася 58 гадоў. Сам ён родам з прымежнага пасёлка пад Беластокам, а ў Беларусі жыве з 90-х - пераехаў у Гродна пасля жаніцьбы. Аж да прысуду блізкія былі ўпэўненыя , што гэта памылка і Ежы выпусцяць на волю. Блізкія абвінавачанага да гэтага часу не могуць зразумець, чым ён прыцягнуў увагу сілавікоў.
21 чэрвеня 2025 года Ежы быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага.
На тэлеканале ОНТ паказалі «пакаяльнае» відэа з Вікторыяй. Супраць яе распачалі крымінальную справу і змясцілі пад варту. У сюжэце яе абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў, падпісках на «экстрэмісцкія» каналы, сліве гэтых сілавікоў, удзеле ў плане «Перамога», фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. Суд прызнаў Вікторыю вінаватай у прадастаўленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання, наўмысных незаконных зборы і прадастаўленні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды.
Разам з Вікторыяй быў затрыманы яе муж Зміцер, які адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту і быў адпушчаны на волю.
Дзмітрый - дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода, вакаліст этна-групы "Бан-Гравійба", а Вікторыя - прадпрымальніца. Яны таксама вядомыя танцоры.
28.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 18.09.2023:
3 гады 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Зміцер Богуш 18 гадоў працаваў у банкаўскай сферы, быў намеснікам старшыні праўлення ААТ «Тэхнабанк». Пасля заняўся бізнесам - пабудаваў ветрапаркі на дзвюх пляцоўках у Гродзенскай вобласці.
У снежні 2022 года 50-гадовага Богуша затрымалі па артыкуле аб «распальванні варожасці» - ён нібыта пісаў у сацсетках каментары з пагрозамі ў адрас Лукашэнкі і сілавікоў.
Па словах Богуша, публічна выказацца ў сацсетках яго падштурхнулі фатаграфіі з збітымі маладымі людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года.
Бізнэсмэн распавёў, што пасля выдаліў свае пасады, аднак адмовіўся з'ехаць з Беларусі, хаця яму на гэта «празрыста намякалі» знаёмыя.
20.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
20-гадовага Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 г. рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску.
Пасля Уладзіслаў пераслаў не менш за 9 відэафайлаў і фатаграфій у тэлеграм-канал, прызнаны «экстрэмісцкім».
Вырак суда 27.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, былі затрыманыя чатыры чалавекі - іх называюць "спячай ячэйкай экстрэмістаў", якія "мелі" знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць ва Украіне. У іх ліку Уладзімір.
Усе яны родам з Гомеля і, мяркуючы па пастах у сацсетках, даўно сябравалі, разам удзельнічалі ў міжнароднай гульні ў Beer Pong у Гомелі.
Пасля брутальнага затрымання сяброў прымусілі запісаць "пакаянае відэа" і сказаць аб тым, што яны стварылі чат, дзе перапісваліся паміж сабой, а пасля ўварвання РФ ва Украіну нібыта некалькі разоў у перапісках абразілі Лукашэнку, таксама пісалі "няправільныя" каментары. Яшчэ адно абвінавачанне-хлопцы» мелі знешнія сувязі "з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну. Мяркуючы па ўсім, менавіта гэта стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле" садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
10.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 01.03.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.