Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. "Сумесна з іншымі людзьмі стаялі ў счэпцы, пляскалі ў далоні, гучна крычалі, выкрыквалі розныя лозунгі", паведамляецца ў судовай пастанове.
На мітынгу міліцыянты адціснулі Кірылу металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумавай дубінкай.
Камароў цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Кірыл мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю восенню 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.02.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Беларуская штурхальніца ядра, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, чэмпіёнка свету і Еўропы. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Яна падпісала ліст спартсменаў «За сумленныя выбары і супраць гвалту», адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і вайну ва Украіне.
Іллю і яго сябра Уладзіслава Мазурава абвінавацілі ў тым, што 27 кастрычніка 2022 года хлопцы, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарвалі чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на будынку Цёмналескага сельскага клуба. Пры гэтым яны зламалі дрэўка. Затым, вяртаючыся з аг. Цёмны лес па месцы жыхарства, хлопцы зладзілі фотасесію са сцягам.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Уладзіслава і яго сябра Іллю Кавалёва абвінавацілі ў тым, што 27 кастрычніка 2022 года хлопцы, знаходзячыся ў нецвярозым стане, сарвалі чырвона-зялёны сцяг, які вісеў на будынку Цёмналескага сельскага клуба. Пры гэтым яны зламалі дрэўка. Затым, вяртаючыся з аг. Цёмны лес па месцы жыхарства, хлопцы зладзілі фатасесію са сцягам.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Маладога чалавека асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Доказам стала фота ў Instagram, дзе ён стаіць у цішотке з "Пагоняй", вакол яго іншыя ўдзельнікі трымаюць бел-чырвона-белыя сцягі.
Зімой 2023 года Іллю прызналі вінаватым па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Па версіі абвінавачання, ён са свайго мабільнага тэлефона пакідаў у тэлеграм-чаце "Ліда 97%" каментары і выкладваў відэа "з мэтай узрушанасці ў неабмежаванага круга карыстальнікаў пачуцця неабходнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах".
Вырак суда 10.02.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Грамадзянін Украіны. Паўла суд прызнаў вінаватым у «агентурнай дзейнасці» на карысць Украіны. Органы абвінавацілі яго і яшчэ двух мужчын у адпраўцы дадзеных ваеннай разведцы Украіны.
Прапагандысты сцвярджаюць, што Купрыенку завербавалі ўкраінскія спецслужбы. Тараса Мачынскага абвінавачваюць у тым, што ён перадаваў дадзеныя аб размяшчэнні і перамяшчэнні па Беларусі ваеннай тэхнікі Купрыенкі, а той, у сваю чаргу, - украінскім спецслужбам. Паведамляецца, што Зміцера Салавянчыка «выкарыстоўвалі ўцёмную». У відэасюжэце расказваюць, што Дзмітрый здымаў перамяшчэнне ваеннай тэхнікі ў Беларусі і прасіў аб гэтым родных, а потым перадаваў Купрыенку, «не ведаючы, для чаго яны яму».
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная інфармацыя аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітвязняў. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі аказаліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня - у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
Вядома, што дома пры ператрусе па справе ва Уласюка забралі бел-чырвона-белы сцяг, які далей быў сярод матэрыялаў крымінальнай справы.
Публічнай абразай Лукашэнку, паводле абвінавачання, палічылі напісаны 22.04.2022 інтэрнэт-каментар пад відэа з выступам Аляксандра Рыгоравіча. Гэтае паведамленне ўтрымоўвала нецэнзурную лексіку.
У кастрычніку 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.02.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.