Юры Аляксеевіч Дабрахотаў
Юры Аляксеевіч Дабрахотаў
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~662 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 1988
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Юрыя Дабрахотава затрымалі 20 красавіка 2023 года па падазрэнні ў “дробным хуліганстве”, але абвінавачанне прад'явілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Пасля ператрусу, праведзенага па месцы жыхарства, у кватэры нібыта знайшлі слоік з невялікай колькасцю марыхуаны.

Падчас суда Дабрахотаў не прызнаў віны па двух складах злачынства. Ён растлумачыў, што ў верасні 2020 года пасля працы ўбачыў шмат людзей, якія накіроўваліся ў бок праспекта Пераможцаў. Ні з кім з іх знаёмы не быў. Людзі перасоўваліся па тратуарах. Пайшоў разам з імі, увайшоў у натоўп, бо яму было цікава, што там робіцца. З сабой у яго якой-небудзь забароненай сімволікі не было. А па абставінах прад'яўленага абвінавачання ў захоўванні наркатычных рэчываў, ён паведаміў, што 4 месяцы ў яго ў гасцях у кватэры пражываў нехта А. калі той з'ехаў, то часова пакінуў у яго ў кватэры некаторыя рэчы, сярод якіх пазней была знойдзена банка з "травой".

Пры затрыманні Юрыя збівалі супрацоўнікі міліцыі.

Па сукупнасці злачынстваў, канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады. 20.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.

Вырак суда 08.08.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 20.10.2023
невядома.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0