65-гадовага дырэктара крамы аўтазапчастак Віктара Макаранкі за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі, абвінавацілі па арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян").
28 кастрычніка 2022 года адзін з праўладных тэлеграм каналаў апублікаваў пасаду, дзе паведаміў пра затрыманне ў Баранавічах дырэктара крамы аўтазапчастак. Па іх інфармацыі, мужчына сказаў свайму падначаленаму: "Не прадавай ім нічога, яны акупанты". Пад акупантамі меліся на ўвазе вайскоўцы Расійскай Федэрацыі.
Дырэктара крамы аўтазапчастак затрымалі. Праўладны тэлеграм-канал сцвярджаў, што пасля затрымання знайшліся доказы ўдзелу мужчыны ў пратэстах 2020 года, а таксама факты здзейсненых пасля 24 лютага грашовых пераводаў на Узброеныя сілы Украіны.
Мужчыну сапраўды затрымлівалі ў межах крымінальнай справы па арт.190 КК РБ на трое сутак, а таксама арыштоўвалі на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Да суда мужчына знаходзіўся на волі.
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага 2023 г. вынесены прысуд. Пракурорка Святлана Пасемка запытала для Макаранкі штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 рублёў). Суддзя Арцём Падалянец прызначыў мужчыну менавіта такое пакаранне.
Яшчэ да суда баранавіцкі пракурор накіраваў пазоў у эканамічны суд аб спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка Макаранкі. 19 снежня 2022 года эканамічны суд спыніў ягоную дзейнасць. Віктар Макаранка працаваў індывідуальным прадпрымальнікам з 1993 года, зараз мужчына знаходзіцца на пенсіі.
Апошняе фота ў сацсетцы дзяўчына выклала 18 лістапада 2024 года з Турцыі. Пасля гэтага яна паехала ў Беларусь - верагодна, тады яе і затрымалі. У тэлеграме яна даўно не з'яўлялася анлайн, а сацсеткі з лістапада неактыўныя. Верагодна, зараз дзяўчына ў СІЗА.
Пасля заканчэння МДЛУ Вераніка адпрацавала тры гады сцюардэсай у Катарскіх авіялініях. Яшчэ адно захапленне Веранікі - мадэлянг і акцёрства.
У сярэдзіне жніўня 2025 года з'явілася інфармацыя , што Вераніка ўжо знаходзіцца на волі. Яна апублікавала фота з Філіпін.
Вырак суда 04.03.2025
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Івана затрымалі20 верасня 2024 года.Ягонекалькі разоў запар асудзіліпа адміністратыўнайсправепа ч. 2арт.19. КаАПза сутак . На волю Іванвыйшаў толькі 1снежня2024 года, правёўшы за кратамі больш за два месяцы.
Увосень 2024 года імя Ірыны Пазнякевіч з'явілася ў базе вышуку ў Расіі. Пасля яе судзілі і выслалі ў Беларусь.
Ірыне Пазьнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавіч, таксама жыла ў Івацэвічах. Па дадзеных з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах - напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было маленькае дзіця.
У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне - дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах. Невядома, ці ўдзельнічала яна тады ў чымсьці насамрэч, ці стала адной з выпадкова затрыманых.
У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 г., але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там. У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расейскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расеі.
У верасні 2025 года была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 03.03.2025
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Армену Арзуманяну 44 гады. Ён родам з Азербайджана, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Армэн удзельнічаў у шоу "X-фактар" спачатку ў 2018 годзе ва Украіне, а потым у 2021 у Беларусі. Але асноўны яго занятак - гэта бізнес па продажы падарункаў. Больш за 15 гадоў Армэн трымае крамы падарункаў, апошні з іх - Podari Minsk. У вольны час ён ратуе бяздомных жывёл.
Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» і «паклёпе на Лукашэнку».
04.12.2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.12.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.