Яўген быў асуджаны ў красавіку 2021 года па артыкуле аб апаганенні дзяржаўнага сцяга за тое, што тузануў сцяг, які вісеў на гандлёвым цэнтры, і той упаў.
Вызвалены ў верасні таго ж года ў рамках памілавання.
Вырак суда 23.04.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Сяргей быў асуджаны па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прызнаны вінаватым у абразе начальніка Аршанскай інспекцыі па справах непаўналетніх Вішнеўскага — у каментары, апублікаваным у Telegram-чаце "Орша 97%".
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Людміла была асуджаная па артыкуле за абразу Лукашэнкі і арыштаваная проста ў зале суда. Па версіі абвінавачання, 12 жніўня 2020 года яна размясціла ў сацсетцы «УКантакце» з акаўнта мужа доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына тлумачыла, што публікавала яго для сябе і не ўсведамляла, што запіс быў даступны іншым карыстальнікам. Паводле яе слоў, звычайна на старонцы размяшчаліся фота жывёл, а дадзенае паведамленне было апублікавана публічна памылкова.
Людміла была вызвалена 9 сакавіка 2022 года ў межах памілавання.
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
Раман — беларускі журналіст і былы рэдактар тэлеграм-каналаў "NEXTA" і "Беларусь галаўнога мозгу", прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. У 2020 годзе яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў, у тым ліку "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У траўні 2021 года ён быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі рэйса Ryanair у Мінску, які рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс.
У чэрвені таго ж года ён быў пераведзены пад хатні арышт.
Судовы працэс па “справе NEXTA” пачаўся ў 2023 годзе. Рамана прысудзілі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пасля абвяшчэння прысуду ён не быў узяты пад варту і працягваў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Быў вызвалены ў траўні 2023 года ў рамках памілавання.
Яўген быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску, падчас якой ён нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пры гэтым на камеры пашкоджанняў не засталося.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 06.05.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Валянцін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля затрымання мужчыне стала дрэнна, і яго пад канвоем даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, дзе дыягнаставалі перадінфарктны стан і змясцілі ў рэанімацыю. Як толькі ягоны стан палепшыўся, яго перавялі ў ІЧУ і пазней асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках».
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
Анастасія была асуджаная за тое, што, па версіі следства, 27 верасня 2020 года перашкодзіла дзеянням міліцыі пры затрыманні мужчыны ў Лідзе, ужыўшы гвалт: адарвала пагон у аднаго супрацоўніка і нанесла ўдар у галаву, а ў другога - сарвала пагон.
Была вызвалена ў сакавіку 2022 года ў рамках памілавання.
Рыгор, кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ на выбарах 2010 года і старшыня гэтай партыі, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". У верасні 2022 года яго прыгаварылі да працяглага тэрміну зняволення, нягледзячы на пагаршэнне яго здароўя ў зняволенні і выяўленне анкалагічнага захворвання.
Улетку 2023 года яго пазбавілі спатканняў і канфіскавалі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для перапіскі. У лістападзе таго ж года яго перавялі ў ПКТ на 6 месяцаў.
У студзені 2024 года пакаранне Рыгора было больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым. У красавіку таго ж года ён перанёс аперацыю, а адразу пасля яе быў вернуты ў камеру.
Вызвалены ў ліпені 2024 года ў рамках памілавання.
Юлію затрымалі і асудзілі за спробу дапамагчы пацярпеламу падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Віцебску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пацярпелы ляжаў на зямлі тварам уніз, аднак міліцыянеры не дазвалялі ёй падысці да яго, а затым ужылі газ. У знак роспачы і крыўды з-за таго, што яна не змагла аказаць дапамогу, дзяўчына ўдарыла па задняй частцы мікрааўтобуса АМАПу.
Вызвалена ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
11.06.2021
В СИЗО Витебска письма ходили хорошо, а из этой ИК ни одного, а уже столько времени прошло
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.