Уладзімір быў асуджаны за паведамленне, пакінутае ў адкрытым чаце Viber у адрас супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі Дзяніса Семёнава. Паводле абвінавачання, яно ўтрымлівала негатыўную ацэнку яго асобы — у прыватнасці, Уладзімір назваў яго «с*клом, чмoм і ныякам».
У студзені 2022 года яго перавялі з папраўчай установы адкрытага тыпу на «хатнюю хімію» ў рамках памілавання.
Вырак суда 20.05.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Валерый быў затрыманы 29 красавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту — Марша герояў, які прайшоў 13 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У ліпені 2022 года яму змянілі меру пакарання і перавялі на "хатнюю хімію" па стане здароўя.
Вырак суда 12.07.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 60 рублёў кампенсацыі.
Зміцер быў асуджаны за "абразу" суддзі Лідскага раённага суда Філатава, вядомага сваімі прысудамі па палітычна матываваных справах. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У траўні 2022 года пакаранне было заменена на больш мяккае — "хатнюю хімію", у сувязі з тым, што Дзмітрый атрымаў інваліднасць трэцяй групы.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дыяна была асуджана за тое, што, паводле матэрыялаў справы, у пачатку лютага 2021 года ў начны час нанесла на фасад будынка трансфарматарнай падстанцыі фарбай малюнак — сімвал аб'яднанага штаба, чым прычыніла РУП "Мінскэнерга" маёмасную шкоду.
Падчас следства Дыяна была звольнена паводле пагаднення бакоў.
Вырак суда 14.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 33 рубля кампенсацыі.
Людміла была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Вырак суда 07.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Юры быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Вырак суда 07.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Васіль быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Вырак суда 07.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Марыя была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу грамадскага транспарту.
Вырак суда 07.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Ала была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту ў краіне і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — Маршы Адзінства, які праходзіў у Гродне 6 верасня 2020 года.
Андрэй, тэхнік Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, быў асуджаны за каментары, пакінутыя ў Telegram-канале "Карнікі Беларусі" на адрас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы.
Вырак суда 04.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Генадзь быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за пашкоджанне трох "Табакерак". Яго асудзілі за тое, што на двух з іх ён напісаў словы "Трыбунал" і "АМАП".
Вырак суда 23.04.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 102 рубля кампенсацыі.
Ілля быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за пашкоджанне трох "Табакерак". Яго асудзілі за тое, што на адной з іх ён напісаў словы "АМАП" і "Саша", уперамешку з нецэнзурнай лексікай.
Вырак суда 23.04.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 102 рубля кампенсацыі.
Данііл быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за пашкоджанне трох «Табакерак». Яго адвезлі ў Следчы камітэт, дзе дапытвалі двое сутак без ежы, вады і прыбіральні, каб ён узяў усю віну на сябе.
Быў асуджаны за тое, што на адной з іх ён адлюстраваў перакрыжаванне з чатырма літарамі: АГСБ.
Вырак суда 23.04.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, прыблізна 102 рубля кампенсацыі.
Юлію затрымалі ў канцы студзеня 2021 года па абвінавачанні ў блакіраванні дарог на Раманаўскай Слабадзе ў Мінску 20 снежня 2020 года і 3 студзеня 2021 года. Прычынай стала тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны стаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі ў падтрымку палітвязняў.
Пасля затрымання Юлію дапытвалі шэсць дзён, у выніку чаго яна страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання і была шпіталізавана. Да суда знаходзілася пад хатнім арыштам і была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.