Аб справе вядома няшмат: па хадайніцтве пракуратуры суд разгледзеў пытанне аб правядзенні судовага пасяджэння ў закрытым рэжыме, паколькі ў матэрыялах справы змяшчаюцца экстрэмісцкія матэрыялы з канала і чата "Карнікі Беларусі".
Згодна з абвінавачаннем, Таццяна Чак пакінула абразлівы каментар у тэлеграм-групе “Карэлічы 97%” у адрас Аляксея Ката наступнага зместу: “Вы пра гэтага стварэння кажаце?”.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, у перыяд з 23 чэрвеня па 26 чэрвеня 2020 года ў Фэйсбуку пад публікацыяй Уладзіміра Лазарава з фатаграфіяй супрацоўніка Бабруйскага ГУУС падпалкоўніка Рудзько Дзеранчук пакінуў каментар: "Полы сучонак".
Згодна з абвінавачаннем, Вольга Сізова 27 жніўня 2020 года пакінула каментар у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пад публікацыяй з пацярпелым на старонцы Андрэя Ломшы наступнага зместу: “Казёл”, які змяшчае непрыстойную і негатыўную ацэнку палкоўніка міліцыі Віктара Турчыновіча.
Ігара прызналі вінаватым па арт. 369 КК у тым, што 25 чэрвеня 2020 года ў абедзенны час на працоўным месцы ён размясціў абразлівы каментар у адрас старшага інспектара Ганцавіцкага РАУС Вольніча. Каментар утрымліваў слова “гніда” і быў размешчаны пад фатаграфіяй, на якой інспектар ППС прыціскае каленам галаву які ляжыць на зямлі і скаванага кайданкамі чалавека.
27 кастрычніка мужчыну прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага – таго самага міліцыянта, які ўпаў на зямлю падчас бойкі 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле версіі абвінавачання, Васілеўскі пакінуў каментар у «Аднакласніках» пад пастом Вольгі Карач са словам «мразь». Васілеўскага з другой групай інваліднасцю ў сувязі з праблемамі з сэрцам трымалі пад вартай за каментар амаль месяц. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.
Дзяніса Бацяна затрымалі 5 жніўня 2021 года і змясцілі на трое сутак у ІЧУ. Пасля ён быў адпушчаны пад асабістае даручальніцтва. Па матэрыялах следства, агучаным у судзе 25 кастрычніка, Дзяніс Бацян 8 верасня 2020 года апублікаваў у інтэрнэце паведамленне: «Тэрмінова, кіроўцы на Машэрава! Блакуйце рух, не дайце сілавікам сабрацца, дапамажыце пратэстоўцам!”.
Па версіі следства, 18 снежня 2020 Таццяна нанесла на дзверцы паштовай скрыні суддзі брэсцкага абласнога суда Сянько Русланы Альбертаўны "абразлівы надпіс, разлічваючы на яе неаднаразовыя чытанне і ўспрыманне". Сваю віну абвінавачаная не прызнала.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.