27 сакавіка 2021 года Іван разам з братам Сяргеем вярталіся дадому па праспекце Незалежнасці ў Мінску і па дарозе сфатаграфавалі ваенную тэхніку, якая праязджала, пасля чаго былі затрыманы. У Першамайскім РУУС на іх склалі па два пратаколы — па артыкулах 24.23 і 24.3 КаАП ("удзел у несанкцыянаваным мітынгу" і "непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы").
На судзе браты прасілі не прызначаць арышт, паколькі іх маці нядаўна перанесла інсульт і мае патрэбу ў доглядзе. Нягледзячы на гэта, кожнаму прысудзілі па 30 сутак адміністратыўнага арышту.
Пасля адбыцця адміністрацыйнага тэрміна Іван быў пераведзены ў СІЗА. Падставы і сутнасць абвінавачання застаюцца невядомымі.

