Затрыманы разам з жонкай за размову з правакатарам Юрыем Камарам у чат-рулетцы.
Падчас размовы з правакатарам яны сказалі, што падтрымліваюць Украіну і чакаюць прыходу "хлопцаў" у Беларусь. Адзначым, што Камар сам задаваў беларусам правакацыйныя пытанні і, мяркуючы па відэа, назваўся ім украінцам.
Як пішуць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі, а жонка "пакуль на волі".
Праўладныя каналы сцвярджаюць , што Яўген «удзельнічаў у арганізацыі беспарадкаў», пасля чаго з'ехаў з Беларусі і «размяшчаў экстрэмісцкую сімволіку». Судзячы па ўсім, яго затрымалі па вяртанні ў краіну.
Мяркуючы па Instagram, Яўген займаецца электронікай і аўдыёапаратурай. «Фатаграфіяй з пратэстаў» сілавікі, мяркуючы па відэа, палічылі ягонае фота з Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 траўня 2020 года — задоўга да масавых пратэстаў і за тры дні да затрымання Ціханоўскага.
"Экстрэмісцкай сімволікай" сілавікі назвалі нацыянальны арнамент і былы дзяржаўны герб "Пагоня". Яны заявілі, што затрымалі мужчыну таму, што той "не раскаяўся ў сваіх грахах, не пакараны і не звяртаўся ў камісію па вяртанні".
Затрымалі Віктара Нарэйку нібыта за татуіроўку з «пагоняй»: па словах сілавікоў, яе заўважылі, калі ён з голым торсам касіў траву. На затрыманне прыехаў САХР. У відэа мужчыну прымушаюць сказаць, што ён будзе выводзіць тату.
Асуджаны за каментар у чаце "Карнікі Беларусі". Суд расцаніў каментар "што ні морда, то парася", пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым і акрамя пакарання прызначыў штраф - 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю пацярпеламу - 2000 рублёў.
Калі Андрэй адбываў пакаранне, то павінен быў выйсці на волю не пазней за люты 2025 года.
Вырак суда 26.07.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.