Анатоль кіраваў Мсціслаўскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмай. Арганізоўваў розныя мерапрыемствы: фестывалі, дыскатэкі. Таксама ён музыка і дыджэй у родным горадзе.
Днём 19 верасня дадому да хворай маці Андрэя Мялешкі прыходзілі з ператрусам сілавікі, якія назваліся супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага раёна Гродна, а 30-га верасня заванілі сястры. Па словах супрацоўнікаў крымінальнага вышуку вынікае , што крымінальная справа заведзеная з-за двух яго інтэрв'ю ў 2023 і 2024 гадах СМІ, прызнаным у Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Нядаўна ў спіс "экстрэмісцкіх" матэрыялаў Мінінфарма былі ўнесены акаўнты Андрэя Мялешкі ў Instagram: amialeshka і batumiby.ge і Telegram-канал магазіна журналіста з таварамі з беларускай сімволікай "Сакартвела-Беларусь". Таксама Андрэй Мялешка кажа, што ў 2023 годзе на яго былі заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у «экстрэмісцкіх» фармаваннях – БАЖ і «Радыё Рацыя». Але далей ніякіх зрухаў па гэтых справах не было, прынамсі, Андрэю нічога не паведамлялі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.