Пятра абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". У якасці пацярпелага выступаў на той момант намеснік начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадрах, падпалкоўнік міліцыі Віктар Турчыновіч. Пётр напісаў адно слова: "дзярмо". На судзе віну не прызнаў.
Па падліках праваабаронцаў Пётр мусіў ужо цалкам адбыць пакаранне і выйсці на волю.
Вырак суда 25.01.2022:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу
Юры быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне. Па версіі абвінавачання, ён прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і шэсці, блакаваў уваход у аддзяленне «Беларусбанка» і частку тратуара, а затым — рух транспарту. На патрабаванні спыніць дзеянні не рэагаваў. Урон аўтатранспартнаму прадпрыемству ацанілі ў 71,69 рубля.
Вырак суда 26.09.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.