Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Новікава Валянціна Пятроўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 810 рублёў і адміністрацыйнага арышту на агульны тэрмін не менш за 30 сутак.
Прызнала вінаватым Антона Кашчанку паводле часткі 1 артыкула 13, часткі 1 артыкула 342 і часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму ў выглядзе пакарання два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму за арганізацыю акцыі пратэсту, якой не было.
Вынесла прысуд па крымінальнай справе Леаніда Астапенкі, якой інкрымінавалася абраза прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Новікава прызначыла мужчыну ў выглядзе пакарання абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на паўтара года і пастанавіла кампенсаваць пацярпеламу маральную шкоду ў памеры 1000 рублёў. Тэлефон Леаніда як сродак учынення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Ігар - актывіст анархічнага руху і былы палітычны зняволены па "справе анархістаў" у 2010 годзе. Ён быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года і абвінавачаны ў "падпалах" і "тэрарызме".
У жніўні 2022 года рашэннем суда Ігар быў пераведзены на турэмны рэжым.
У пачатку ліпеня 2024 года Ігара перавезлі ў бальніцу ў Калядзічах. Ён патрапіў туды з падазрэннем на язву страўніка, якая абвастрылася пасля галадоўкі, праведзенай ім з 13 па 26 чэрвеня ў "ШІЗА" Жодзінскай турмы № 8, дзе ён адбывае пакаранне.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Андрэй быў асуджаны за каментар, пакінуты ў сацсетцы "УКантакце" на адрас прадстаўніка ўлады, а таксама за захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў яго з часоў занятку паляваннем. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 года палітвязня затрымалі на "хіміі" і судзілі па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У чэрвені 2023 года суд узмацніў жорсткасць рэжыму пакарання, і Андрэй быў пераведзены ў калонію на адзін год.
Па падліках праваабаронцаў, Андрэй быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 12.07.2021
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Тамара была асуджаная за каментар, размешчаны ў лютым 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». У ходзе спрэчкі з іншым карыстальнікам яна напісала: «А ты — вош прыкарытная на грабеньчыку, калі табе падабаюцца шызоідныя прамовы параноіка. Толькі д… (чалавек з разумовай адсталасцю — ПВ), як ты, можа слухаць гэтае трызненне сівой кабылы».
Следства палічыла, што ў выказванні гаворка ідзе пра Лукашэнку, нягледзячы на тое, што яго прозвішча або пасада прама згаданыя не былі. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.