Арцём Віктаравіч Весялоў
Арцём Віктаравіч Весялоў
Коль-ць рэпрэсаваных: 369
Дзень народзінаў: 7 жніўня 1984
Катэгорыі: Наглядчыкі, Іншыя

Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Начальнік рэжымнага аддзела. Маёр унутранай службы.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Весялоў Арцём Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманы і падвергнуты насіллю тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Весялоў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.

Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Начальнік рэжымнага аддзела. Маёр унутранай службы.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Весялоў Арцём Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманы і падвергнуты насіллю тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Весялоў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 369
На старонцы: Знойдзена: 369
Сартаванне:
Андрэй Сяргеевіч Уткін
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 636 дзён
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 12.12.1991
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • IT-спецыялісты
Даслаць інфармацыю

Работнік IT.

«Віна» гамяльчаніна складалася толькі ў адным эпізодзе: 9 сакавіка ён ехаў на сваім аўто па праспекце Леніна, заўважыў расейскі вайсковы КАМАЗ, сфатаграфаваў яго на айфон і адправіў здымак у інфармацыйны Тэлеграм-канал, абвешчаны «экстрэмісцкім».

Каб яго затрымаць, міліцыя наладзіла цэлую "спецаперацыю". На Андрэя жорстка ціснулі падчас допытаў.

27.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 01.08.2022:

2 гады пазбаўлення волі  у калоніі агульнага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: ~1010 дзён
Родны горад: Васілевічы
Дзень народзінаў: 03.02.1984
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Згодна з пазіцыі дзяржабвінавачання, жыхар Баранавічаў Санюта распальваў варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а менавіта: 12 жніўня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Баранавічы 97%» размясціў адно паведамленне. У гэтым паведамленні ў двух месцах угледзелі заклікі да гвалту над сілавікамі: «Шукайце ціхароў біце іх натоўпам», «Выманьвайце АМАП у засады».

Вырак суда 21.03.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 819 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 21.06.1997
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту.

Вызвалены ў красавіку 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 29.04.2022:

2.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 573 дня
folder Катэгорыі спраў: Антываенныя дзеянні
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 14.04.1990
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Андрэй быў затрыманы 2 сакавіка 2022 года за відэа з удзелам вайскоўца. На праўладных каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа.

Мужчыну прызналі вінаватым у «гвалце або пагрозе гвалту» ў дачыненні да салдата Міхаіла Крута за тое, што падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Менску, Андрэй проста ішоў на яго, пакуль ён адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.

Падчас допытаў Андрэя катавалі, пра што ён распавёў на судзе.

Мужчына не прызнаў сваю віну.

26.09.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 30.08.2022:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 673 дня
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 08.08.1983
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Спачатку Яўгена затрымалі па адміністратыўнай справе, асудзілі на 5 сутак, потым па новым пратакол на 15 і яшчэ пазней на 13 сутак. Пасля чаго яго затрымалі па крымінальнай справе.

Паводле абвінавачання , Яўген распаўсюджваў у інтэрнэце «заведама непраўдзівыя дадзеныя і паклёп» на начальніка ДАІ, кіраўнікоў гомельскага АМАПу і супрацоўніцу Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога у справе было шасцёра пацярпелых. Распаўсюджванне заключалася ў тым, што Галіч пераслаў у асабістым паведамленні два чужыя артыкулы, дапісаўшы ад сябе: «Можам паўтарыць».

У судзе гэта палічылі заклікам да масавых акцый.

У пачатку студзеня 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 10.08.2022:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 313 дзён
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 14.06.1993
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Электрык Гомельскай ЦЭЦ.

01.11.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

1 год пазбаўлення волі.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 658 дзён
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 13.12.1974
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Паводле афіцыйнай інфармацыі , у 2020 годзе мужчына выклаў у сацсетцы скрыншот, на якім быў кадр з пратэстаў у жніўні 2020 года на вуліцы Савецкай у Гомелі. Пост ён суправадзіў тэкстам, у якім назваў сілавікоў "недалюдзьмі" і выказаў надзею, што яны "адкажуць за злачынствы супраць свайго народа".

Восенню 2021 года мужчына праходзіў па адміністрацыйнай справе "за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці".

28.11.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Аляксандр Генадзевіч Новаш
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~464 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Маладзечна 2020
Родны горад: Маладзечна
Дзень народзінаў: 11.05.1991
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Аляксандр быў затрыманы ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.

У красавіку 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Маладзечне, і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 12.04.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Данііл Фёдаравіч Чэўнакоў
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1119 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Дрычын
Дзень народзінаў: 31.10.2001
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
> 10
Памілаваны
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Даслаць інфармацыю

Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту. Працаваў на «МТЗ».

Меркавана падазраецца ў закліках да страйку.

Вырак суда 13.10.2022
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Апеляцыя 10.01.2023
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1120 дзён
Родны горад: Рэчыца
Дзень народзінаў: 26.01.1985
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Згодна з матэрыяламі справы ўдзельнік групавога чата ў жніўні 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размяшчаў са свайго акаўнта паведамленні з выказваннямі заахвочвальнага характару, заклікамі да фізічнага гвалту ў дачыненні да работнікаў праваахоўных органаў.

Ён жа 15 жніўня 2020 года і 12 лютага 2021 года ў Telegram-чаце размясціў абразлівыя каментары на адрас прэзідэнта, а таксама ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава.

Вызвалены ў чэрвені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~886 дзён
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 07.06.2003
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Мікіта быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Па версіі абвінавачання, дэманструючы абразлівае і грэблівае стаўленне да Дзяржаўнага сцяга Беларусі, ён падняўся на дах будынка і выламаў сцяг са флагштока, пашкодзіўшы дрэўка. Потым разам з Яраславам Гебенем фатаграфаваўся са сцягам і здымаў відэаролік з яго выкарыстаннем. Па сцвярджэнні абвінавачання, пры гэтым палотнішча неаднаразова кідалі на зямлю і ў хмызнякі.

Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 29.11.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: 950 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 07.10.1978
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
Даслаць інфармацыю

Паводле версіі абвінавачання, Віталь Жылінскі «неаднаразова ў жніўні-верасні 2020 года ў складзе групы асобаў перасоўваўся па праезных частках праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, Пушкіна, вуліц Максіма Багдановіча і Якуба Коласа ў Менску, публічна выкрыкваючы лозунгі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў былі блакіраваныя транспартныя зносіны ў сталіцы, што прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту».

Акрамя таго, палітвязню паставілі размяшчэнне 6 і 9 студзеня 2022 года «ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў даступныя неабмежаванай колькасці асоб публікацыі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да вайскоўцаў, якія ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан».

Вырак суда 18.07.2022:

3 гады пазбаўлення волі.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~365 дзён
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 09.07.1977
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Руслан быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за «абразу Лукашэнкі», і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 28.12.2021
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Павел Аляксандравіч Юхневіч
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
  • Актывісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~1305 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 12.02.1981
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Адміністратары TG-каналаў
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Павел быў затрыманы ў сакавіку 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Мінска, дзе ў яго машыне былі знойдзены ўлёткі, газеты і стыкеры; паводле звестак Следчага камітэта, былі канфіскаваныя "тысячы асобнікаў пратэстных газет, стыкераў з незарэгістраванай сімволікай і ўлётак". У ведамстве яго адразу пасля затрымання называлі адміністратарам тэлеграм-канала "Атоліна".

На момант затрымання Павел працаваў у прыватнай рэкламнай кампаніі, раней быў відэаінжынерам на тэлебачанні. У 2020 годзе ўваходзіў у штаб кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка.

У студзені 2022 года ён быў асуджаны па абвінавачанні ў вырабе і распаўсюджванні пратэстнай паліграфічнай прадукцыі (улётак, стыкераў, газет), а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах, якія праходзілі ў Мінску ў жніўні-верасні 2020 года.

Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 14.01.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй Валянцінавіч Паднябенны
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Замежныя грамадзяне
  • Прадпрымальнікі
  • Бацькі непаўнагадовых
Былыя палітвязні
У зняволенні: ~1398 дзён
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 13.12.1988
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
03.09.2025 Загінуў у ПК-15 (Магілёў). Прычыны смерці невядомы.
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Замежныя грамадзяне
  • Прадпрымальнікі
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Грамадзянін Расіі, жыў у Беларусі з 6 гадоў, індывідуальны прадпрымальнік.

Абвінавачваецца ў падпале машыны начальніка ДВП і праколе шын у 39 тралейбусах у Гомелі.

Быў затрыманы 5 лістапада 2021 года. Знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску. 13 снежня 2021 года пераведзены ў СІЗА-3.

На мінулых прэзідэнцкіх выбарах быў назіральнікам. Займаўся грамадзянскім актывізмам. У 2019 годзе выступаў супраць забудовы. Не п'е, не паліць, мае абвостранае пачуццё справядлівасці, як гавораць яго блізкія. На волі засталіся двое малалетніх дзяцей.

3 студзеня 2022 года Андрэя судзілі зноў, ужо па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне іншай сацыяльнай варожасці». Прыгавор быў агучаны ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы і пазіцыя палітвязня невядомыя. У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (32 000 беларускіх рублёў).

Вырак суда 30.06.2022
15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 03.01.2023
1 год 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 14.03.2023
невядома.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
16 гадоў 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0