Станіслаў Сяргеевіч Кавалёў
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Станіслаў Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ВК № 4 горада Гомеля. Аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Аддаваў распараджэнне аператыўным супрацоўнікам калоніі аб ізаляцыі, адмове ў медыцынскай дапамозе і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да палітвязняў. Датычны да складання рапартаў аб парушэннях па надуманых прычынах з мэтай адпраўлення ў штрафны ізалятар або пазбаўлення перадач.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Станіслаў Сяргеевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ВК № 4 горада Гомеля. Аказваў псіхалагічны ціск на жанчын, асуджаных па палітычных прычынах. Аддаваў распараджэнне аператыўным супрацоўнікам калоніі аб ізаляцыі, адмове ў медыцынскай дапамозе і жорсткім абыходжанні ў дачыненні да палітвязняў. Датычны да складання рапартаў аб парушэннях па надуманых прычынах з мэтай адпраўлення ў штрафны ізалятар або пазбаўлення перадач.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена, шматдзетная маці, была затрымана вясной 2024 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе за «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы», але пазней распачалі крымінальную справу, у межах якой яна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Яна была вызвалена ў лістападзе 2024 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ірыне Пагадаевай 54 гады. Яна з Брэста. Працавала ў мясцовай бібліятэцы бібліёграфам. Мяркуючы па сацсетках, у яе двое дзяцей.
У канцы студзеня 2024 года, калі яе судзілі за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У канцы 2023-га яе ўключылі ў склад "экстрэмісцкага фарміравання". Такім прызналі фэйсбук-супольнасць «Лісты салідарнасці Беларусь 2020», у якой людзі абменьваліся лістамі ад палітвязняў, а таксама абмяркоўвалі дапамогу зняволеным.
Усяго па справе фігуруюць больш за трыццаць эпізодаў, калі жанчына адпраўляла грошы палітвязням у СІЗА Мінска, Гомеля і іншых гарадоў краіны. Галоўным чынам, гаворка ідзе аб сумах у 4-5 рублёў. Усяго за няпоўныя паўтара года (са жніўня 2021-га па снежань 2022-га) Ірына адправіла 188 рублёў. Гэтага аказалася дастаткова для ўзбуджэння крымінальнай справы і затрымання ў маі 2024 года.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Грамадзянка Літвы, але ўраджэнка Беларусі. Яна працавала загадчыцай маркетынгавай службы літоўскага санаторыя "Беларусь".
Затрымаць Раманаўскія не маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся. У МЗС Літвы паведамілі, што ёй аказваецца консульская дапамога. Судовы працэс у Менскім гарадзкім судзе пачаўся 3 чэрвеня.
Яе прызналі вінаватай па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова давала звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў" . Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць грамадзяне еўрапейскіх краін , у іх ліку і Алена Раманаўскене .
Згодна з раскладам судоў Дар'я 29.04.2024 была асуджана па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), відаць пасля гэтага распачалі крымінальную справу.
Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку 2024 года Даша і Валерыя наматалі на тронак швабры паперу, падпалілі яе і паднеслі да дзяржаўнага сцяга, які вісеў на будынку арганізацыі па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне.
У судзе абедзве дзяўчыны прызналі сваю віну.
08.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрыманая ў сакавіку 2024 года, 16.05.2024 мера стрымання была зменена на хатні арышт. Зноў была ўзятая пад варту ў залі суда. Асуджаная за каментар у чаце месэнжэра "Telegram".
13.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Працавала ў дзяржаўнай газеце "Брэсцкі веснік" (заснавальнікам з'яўляецца гарвыканкам) і тэлерадыёкампаніі "Брэст".
Таксама раней Алена Цімашчук як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі "Вячэрні Брэст", "Брэсцкі кур'ер", "Брэсцкая газета", інтэрнэт-выданнем "Віртуальны Брэст", а таксама "Брэсцкім зялёным парталам".
Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацоўніцтва з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.
Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі - пакуль дакладна невядома.
Згодна з прыгаворам акрамя пазбаўлення волі Алене прысудзілі штраф 46000 рублёў.
16.08.2024 адбыўся апеляцыйны разгляд суда, прысуд уступіў у сілу.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Алена Цімашчук.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Аб'яднанні
02.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Выйшла на волю ў сакавіку 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле версіі абвінавачання , Алена Дуброўская, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пад пастом з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным у чаце, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У судовым паседжанні жанчына прызнала віну цалкам.
Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разгледзела яе 20 чэрвеня, але пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд - без змены.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Невядома, калі Дар'ю затрымалі , але, верагодна, восенню 2023-га. Яе абвінавачваюць па двух артыкулах - ч. 1 арт. 342 КК і ч. 2 арт. 361-3.
Першы артыкул - арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх. Другая - вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці. Яе звычайна даюць тым, хто нейкім чынам дапамагаў Украіне.
Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у гімназію №23 у Мінску, дзе сама навучалася. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфака БДУ.
23.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Як сцвярджаецца ў пастанове, яна была кансультантам па мове тэлеканала "Белсат", прызнанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Згодна з прыгаворам, Анастасія Мацяш з 19 чэрвеня 2021 года па 15 лістапада 2023 года з'яўлялася моўным кансультантам Польскага тэлебачання "TVP", у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал "БЕЛСАТ tv BELSAT". Падчас працы яна нібыта праводзіла моўныя кансультацыі, перакладала, карэктавала і рэдагавала тэксты, якія потым выкарыстоўваліся на "БЕЛСАТ". У пастанове таксама сказана, што за ўдзел у "экстрэмісцкай дзейнасці" Анастасія Мацяш нібыта атрымала "злачынны" даход, 40 000 польскіх злотых, 12 258 долараў і 8 575 еўра.
Сваю віну Анастасія Мацяш не прызнала.
