Аксана Яўгеньеўна Ратнікава
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 11730 рублёў, 225 сутак адміністрацыйнага арышту.
16 сакавіка 2017 г. выносіла абвінаваўчыя прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 у г.Магілёве.
У 2020 годзе прыгаварыла Магілёўскага актывіста Стаса Паўлінковіча да 2 гадоў «хіміі» за абразу суддзі.
У 2021 годзе прыгаварыла пратэстуючага Сяргея Базука да 1 года калоніі за самарэзы.
3 жніўня 2021 г. Прыгаварыла Івана Заліўку да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК) у каментарах у групе ў «Аднакласніках». Таксама мужчына мусіць выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі.
Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 11730 рублёў, 225 сутак адміністрацыйнага арышту.
16 сакавіка 2017 г. выносіла абвінаваўчыя прысуды ўдзельнікам акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 у г.Магілёве.
У 2020 годзе прыгаварыла Магілёўскага актывіста Стаса Паўлінковіча да 2 гадоў «хіміі» за абразу суддзі.
У 2021 годзе прыгаварыла пратэстуючага Сяргея Базука да 1 года калоніі за самарэзы.
3 жніўня 2021 г. Прыгаварыла Івана Заліўку да 2 гадоў «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніка міліцыі (арт. 369 КК) у каментарах у групе ў «Аднакласніках». Таксама мужчына мусіць выплаціць 1000 рублёў кампенсацыі.
Спіс рэпрэсаваных
20 жніўня 2024 г. была разгледжана апеляцыйная скарга, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў пачатку жніўня 2025 года.
Падставай для крымінальнай справы супраць Алесі Барысавай стаў каментар у «Аднакласніках» у дачыненні да двух міліцыянтаў з Дуброўна: старшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дубровенскага РАУС Аляксандра Шлупакова і оперупаўнаважанай групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС.
17 чэрвеня 2021 года на адной старонках у «Аднакласніках» з'явілася фатаграфія Шрамава і Шлупакова з подпісам: «Гэтыя супрацоўнікі, рызыкуючы жыццём, канфіскавалі паветраныя шары». Барысава, як яна прызналася на судзе, дадала каментар: «Два дэбілы - гэтая сіла».
Вызвалена вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы пакаранне, назначанае судом.
Уладзіслаў быў прызнаны вінаватым у чэрвені 2021 года па крымінальнай справе аб здзеку з дзяржаўных сімвалаў і прыгавораны да трох месяцаў арышту за сарваны ў лютым на будынку гарадскога музея Магілёва афіцыйны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Вызвалены ў ліпені 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у сакавіку 2021 года па крымінальнай справе аб апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці за тое, што падчас пратэстаў 2020 года ў адным са спальных раёнаў горада нанёс фарбай на асфальтавае пакрыццё і лесвіцу надпісы з лічбамі "3%" і "80%".
У жніўні 2021 года Івана прызналі вінаватым за абразлівы каментар, пакінуты ў ліпені 2020 года на адрас участковага міліцыянера з Бабруйска ў групе Вольгі Карач у «Аднакласніках». На працэсе ён цалкам прызнаў віну і паспрабаваў папрасіць прабачэння, аднак міліцыянт адмовіўся прыняць прабачэнні і запатрабаваў маральную кампенсацыю, якая была выплачана ў перапынку суда.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Падчас зняволення над Уладзімірам адбыўся чарговы суд — на гэты раз за пакінуты каментар на адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзям'янавіча ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Палітвязня прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і шляхам частковага складання тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі павялічыўся на паўгода.
Уладзімір быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Сяргей быў затрыманы і асуджаны за раскідванне самарэзаў з мэтай пашкоджання транспарту праваахоўнікаў, што з'яўлялася яго спосабам пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту, які прымяняецца сілавікамі да людзей.
Вызвалены ў кастрычніку 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсудзя ў Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 4 год. У маі 2020 года Мікіту перавялі на турэмны рэжым.
У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У сакавіку 2023 году яго зноў перавялі на турэмны рэжым.
На працягу ўсяго зняволення да Мікіты ўвесь час ужываецца ціск. Ён часта трапляе ў ШІЗА, дзе ўтрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён. Яго пазбаўляюць спатканняў з роднымі, абмяжоўваюць перапіску і канфіскоўваюць асабістыя рэчы. У адказ на цяжкія ўмовы ўтрымання Мікіта пратэстуе галадоўкамі і адмовай ад выканання патрабаванняў адміністрацыі. Ён таксама рэгулярна падвяргаецца спагнанням за дробныя парушэнні, такія як адмова прыбіраць дворык ці за міжкамерную сувязь.
За тры месяцы да вызвалення, у лютым 2025 года, у дачыненні да Мікіты прайшло чарговае судовае паседжанне па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога яго прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.
Да снежня 2024 года Мікіта сумарна правёў у ШІЗА 568 сутак, з іх 2 месяцы бесперапыннай ізаляцыі.
На пачатак снежня 2025 года Мікіта правёў 648 сутак у ШІЗА.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
