Запаснік Святаславаўна Марына
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 113 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 770 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 13150 рублёў штрафаў, не менш як 84 гады пазбаўлення або абмежавання волі. Масава выносіць палітычна матываваныя рашэнні, звязаныя з пазбаўленнем волі. Вынесла прысуд 5 гадоў пазбаўлення волі чалавеку, які распавёў аб катаваннях і згвалтаванні ў РУУС. Судзіла палітвязняў: Актыстава Віктара, Бабіч Максіма, Барушка Віктара, Зяневіч Уладзіслава, Класкоўскую Вольгу, Паўлаву Вольгу, Раткевіч Сяргея, Хранкова Андрэя, Чарвінскага Аляксея, Казакова Андрэя, Пашкевіч Зміцера, Скрыпко Зміцера, Лізуру Юры. Суддзя па справе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва, які пакінуў Беларусь.
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 113 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 770 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 13150 рублёў штрафаў, не менш як 84 гады пазбаўлення або абмежавання волі. Масава выносіць палітычна матываваныя рашэнні, звязаныя з пазбаўленнем волі. Вынесла прысуд 5 гадоў пазбаўлення волі чалавеку, які распавёў аб катаваннях і згвалтаванні ў РУУС. Судзіла палітвязняў: Актыстава Віктара, Бабіч Максіма, Барушка Віктара, Зяневіч Уладзіслава, Класкоўскую Вольгу, Паўлаву Вольгу, Раткевіч Сяргея, Хранкова Андрэя, Чарвінскага Аляксея, Казакова Андрэя, Пашкевіч Зміцера, Скрыпко Зміцера, Лізуру Юры. Суддзя па справе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» і нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва, які пакінуў Беларусь.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Праваабаронцы
Алесь – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам.
Раней Алесь ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Алесь сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд — палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.
14 ліпеня 2021 года Алесь быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у "кантрабандзе" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
У пачатку лістапада 2023 года Алеся змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–траўні 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
Валянцін, сябра Рады “Вясны” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), з'яўляецца адным з найбольш вядомых экспертаў і аналітыкаў у сферы правоў чалавека. Ён актыўна выступае за недыскрымінацыю і супраць смяротнага пакарання, удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях, праваабарончых місіях і назіраннях за выбарамі ў краінах АБСЕ.
14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў кватэры яго павезлі на допыт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкулах "нявыплата падаткаў" і "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У верасні 2022 года справа па артыкуле аб нявыплаце падаткаў была спынена, аднак супраць Валянціна вылучылі новыя абвінавачанні — у кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
27 кастрычніка 2022 года, падчас 41-га Кангрэса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам арганізацыі.
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе Валянцін сваёй віны не прызнаў.
Паводле наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі ўцяжараныя, і яго перавялі на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
- Юрысты
Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".
У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні — у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
Паводле наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі ўцяжараныя, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Віктар быў затрыманы 18 кастрычніка 2020 года пасля пратэстнага "Партызанскага маршу". Убачыўшы сілавікоў, ён паспрабаваў уцячы, але быў збіты з ног і ўпаў разам з байцом АМАПа, які атрымаў пералом. Віктара жорстка збілі і шпіталізавалі. На судзе ён заявіў аб катаваннях, але быў асуджаны за нібыта падстаўленую падножку амапаўцу, віну не прызнаўшы.
Улетку 2021 года яго асудзілі паўторна па артыкуле аб "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй і за выдуманыя парушэнні. У выніку ягоны агульны тэрмін пазбаўлення волі склаў 7 гадоў.
У снежні 2023 года Віктару ўзмацнілі жорсткасць умоваў утрымання і перавялі на турэмны рэжым.
13.08.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў красавіку 2025 года.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Жыхар сталіцы Захар Паўлавіч Костка з'яўляецца грамадзянінам Расіі. Яго, разам са Станіславам Акаловічам, абвінавацілі ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў ( арт. 370 КК ). Акрамя таго, Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве па ч. 1 арт. 339.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Дапамога вызваленым
Вольга, актывістка праекту «Краіна для жыцця» і сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пасля прэзідэнцкіх выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту і неаднаразова падвяргалася затрыманням.
15 лістапада 2020 года яе затрымалі ў двары «Плошчы Перамен», дзе мірныя пратэстоўцы сабраліся на акцыю памяці забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі пад лозунгам «Я выходжу». Пасля гэтага супраць Вольгі распачалі крымінальную справу.
У лютым 2021 года яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Праз некаторы час яна пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў дачыненні да яе адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Дзмітрыя прызналі вінаватым у тым, што 27 кастрычніка 2020 года ён пакінуў у Telegram каментар пад відэа з выступам Лукашэнкі, які, паводле версіі абвінавачання, быў накіраваны на тое, каб прадставіць яго прыніжаным у вачах грамадскасці.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Зміцера адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
- Студэнты
Артур, студэнт, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года на занятках у каледжы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Артур быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і ўзяцця пад варту ён быў непаўналетнім.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
- Студэнты
Максім, студэнт Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, быў затрыманы 19 кастрычніка 2020 года каля 7.30 раніцы, калі выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. Яго затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. Максіма абвінавацілі ва «ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў залі суда. На момант затрымання і вынясення прысуду Максім быў непаўналетнім, акрамя таго, ён мае сур'ёзныя праблемы са здароўем — загана сэрца.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Уладзіслаў быў затрыманы і абвінавачаны ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая прайшла 1 лістапада 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 30.12.2021 | 4.6.21 профучёт склонен к экстримистской и иной деструктивной деятельности |
Сяргей быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Менску падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Ягоны арышт адбыўся пасля сутыкнення паміж міліцыяй і пратэстоўцамі, якія спрабавалі прадухіліць затрыманне аднаго з удзельнікаў акцыі. Пазней ён быў асуджаны за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
У студзені 2024 года пераведзены ў іншую калонію, хутчэй за ўсё ў ВК-2.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Віктар быў затрыманы і асуджаны за абарону мірнага пратэстуючага ад нападу АМАПа падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Журналісты
Былая карэспандэнтка "Народнай волі" была затрымана і асуджана за блакіраванне дарогі ў мікрараёне Серабранка ў Мінску 13 кастрычніка 2020 года. У студзені 2022 года Вольгу паўторна асудзілі за каментар на адрас брэсцкага міліцыянера і прыгаварылі да паўтара года "хатняй хіміі". У выніку складання тэрмінаў яе агульны тэрмін пакарання павялічыўся на паўгода.
Вызвалена ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 25.11.2021 | отряд №3 |
| 30.06.2021 | После карцера у нее лимит на месяц в магазине 58 рубл. на полгода. Поэтому просит все в передаче. Нужна помощь ее маме на сбор передачи. |
