Уваходзіць у топ 10 самых беспрынцыповых суддзяў Лукашэнкі.
У палітычна матываваных справах прысудзіў у агульнай суме не менш за 7,5 гадоў адміністрацыйнага арышту, 53703 бел. штрафаў і дзясяткі гадоў пазбаўлення і абмежаванні волі.
Карсюк прыгаварыў да 2,5 гадоў «хіміі галоўную рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб, прызначыў па справе Паўла Варапая пакаранне ў выглядзе 3.6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, штраф 12800 бел. руб. і кампенсацыі "пацярпелым".
Уваходзіць у топ 10 самых беспрынцыповых суддзяў Лукашэнкі.
У палітычна матываваных справах прысудзіў у агульнай суме не менш за 7,5 гадоў адміністрацыйнага арышту, 53703 бел. штрафаў і дзясяткі гадоў пазбаўлення і абмежаванні волі.
Карсюк прыгаварыў да 2,5 гадоў «хіміі галоўную рэдактарку газеты «Новы Час» Аксану Колб, прызначыў па справе Паўла Варапая пакаранне ў выглядзе 3.6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, штраф 12800 бел. руб. і кампенсацыі "пацярпелым".
Яна-пісьменніца, аўтарка казак. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Вучылася ў літаратурнай школе Адама Глобуса. Апошні год дзяўчына працавала ў Ліме (літаратура і мастацтва), журналісткай. Яна заснавала часопіс маладога беларускага мастацтва "Маскарад".
Грамадзянін Польшчы. Як атрымалася высветліць , Роберт Томпала жыве ў Беларусі з 90-х, мае від на жыхарства, з'яўляецца сузаснавальнікам ТАА «АрыёнСвіт», кампаніі, якая займаецца пастаўкамі кандытарскіх вырабаў.
Выйшаў на волю ў красавіку 2025 года. Дэпартаваная ў Польшчу прымусова, забарона ўезду ў РБ на 8 гадоў.
Вырак суда 17.04.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прычынай для арышту Веры і яе мужа Андрэя (старэйшына баптысцкай царквы "Новая зямля"), верагодна, сталі апублікаваныя фатаграфіі з пратэстаў 2020 года. На іх была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту.
Андрэй і Вера Мамойка таксама з'яўляюцца вядомымі музыкамі, якія прынялі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. На дадзены момант Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з IT-кампаній у Беларусі.
Вырак суда 21.04.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Па матэрыялах следства , абвінавачаны з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў чатах Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, апублікаваў 17 каментарыяў абразлівага характару з нецэнзурнай лаянкай у адрас суддзі, супрацоўнікаў органаў унутраных.
11.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 21 студзеня 2025 г.
Вырак суда 27.01.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па версіі абвінавачання, Герасімовіч згвалціў дзяржаўны сцяг тым, што ў стане алкагольнага ап'янення пацягнуў сцяг за палотнішча і скінуў на зямлю. Пасля гэтага сцяг пашкодзіўся, а ягонае дрэўка знішчылася. Маёмасную шкоду арганізацыі, на чыім будынку вісеў сцяг, ацанілі ў 89 рублёў - менавіта столькі абвінавачаны павінен выплаціць у якасці кампенсацыі.
Мужчына прызнаў віну цалкам і расказаў, што пацягнуў сцяг выпадкова, каб не ўпасці. Ён не меў намеру паглуміцца з дзяржаўнага сімвала Беларусі.
Суд палічыў, што калі абвінавачаны не прызнаў наўмыснае здзек над сцягам, то не цалкам зразумеў сваю адказнасць і не раскаяўся, таму вырашыў прызначыць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Хаця эксперт зрабіў высновы, што абвінавачаны пакутуе ад хранічнага алкагалізму і яму неабходна прымусовае лячэнне.
03.03.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю восенню 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле абвінавачання, яна пакінула абразлівыя каментары і выказала пагрозы ў адрас 50 службовых асоб: суддзяў, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, следчых органаў, членаў участковых выбарчых камісій.
Вядома, што пракурор прасіў для 54-гадовай жанчыны два гады зняволення, але суддзя Дзмітрый Карсюк вынес больш жорсткае пакаранне — тры гады калоніі.
Вырак суда 26.09.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па версіі абвінавачання , са студзеня па снежань 2021 года ў розных Telegram-каналах Павел Варапай размясціў каментары з абразамі ў адрас старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлія Качан. Андрэя Шведа, намесніка міністра ўнутраных спраў Дзмітрыя Карзюка, прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, начальніка Віцебскай мытні Паўла Лабачова, а таксама пракурорскага работніка, суддзі аднаго са сталічных раёнаў і іншых прадстаўнікоў улады.
Па падліках выйшаў на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 30.08.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Філіпа асудзілі ў траўні 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "Гвалт або пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і "Абраза прадстаўніка ўлады", і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 30.05.2022
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Руслана абвінавачвалі ў тым, што, "адчуваючы нянавісць да дзейнай улады", ён напісаў мноства абразлівых паведамленняў у адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх блізкіх.
Вядома, што ён мае 3-ю групу інваліднасці па зроку.
Руслан выйшаў з месцаў пазбаўлення волі раней за тэрмін пасля памілавання.
Вырак суда 21.02.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вырак суда 01.02.2023
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.