Мікалай Аляксеевіч Дзяцел
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Максіма Мікуліча, якога абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх Максім прыняў удзел у пяціхвіліннай счэпцы 9 жніўня 2020 года. Максім Мікуліч прызнаны палітвязнем.
Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Святланы Трапкоўскай, якую абвінавацілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса — Абразу прадстаўніка ўлады за аднаслоўны каментар у сацсетцы. 1000 рублёў маральнай кампенсацыі. У даход дзяржавы з абвінавачанай спагналі дзяржпошліну ў памеры 192 рублёў. Мабільны тэлефон, з якога жанчына напісала каментар, як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
МУС 24 ліпеня прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" праект "Propovednik". Па дадзеных ведамства, дачыненне да яго мае 52-гадовы Шпак Уладзімір, які быў затрыманы ў маі 2024 года.
На праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што мужчына "распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм". Сцвярджалася, што ў дачыненні да затрыманага быў узбуджаны шэраг крымінальных справаў - яму пагражалі 10 гадамі зняволення.
Максім быў затрыманы 17 жніўня 2021 года разам з былым амапаўцам Максімам Клімовічам у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Менску. Таксама вядома, што падчас акцыі ён быў затрыманы сілавікамі і жорстка збіты. Максіма прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, вызваліўшы ў зале суда.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Таццяна — сацыялагіня, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта». Упершыню была затрымана ў жніўні 2021 года пасля ператрусу і змешчана пад арышт на 10 сутак, аднак пасля вызвалення засталася ў статусе падазронай у межах крымінальнай справы.
Паўторна затрымана 23 сакавіка 2022 года — у дзень, калі прыйшла ў Следчы камітэт за адказам на хадайніцтва аб выездзе на лячэнне.
У чэрвені 2022 года Таццяну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Андрэй — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Наша Ніва", аўтар часопіса "Наша гісторыя". З 2006 да 2017 года быў галоўным рэдактарам выдання. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў поўнасцю кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ягор — галоўны рэдактар сайта "Наша Ніва" (nn.by), працуе ў выданні з 2009 года. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года Ягора прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў цалкам кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.