Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Васілевіч Таццяна Валянцінаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Разглядала апеляцыі на рашэнні судоў па палітычна матываваных справах, але не змякчала прысуды.
Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Васілевіч Таццяна Валянцінаўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Разглядала апеляцыі на рашэнні судоў па палітычна матываваных справах, але не змякчала прысуды.
Па дадзеных праўладных каналаў, быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэгістрацыю добраахвотнікам ва Украіну. Праграміст. Максіму спачатку прысудзілі 1,5 гады калоніі. Пасля гэтага ён саматаемна напісаў апеляцыю, дзе падрабязна апісаў усё, што было ў ягонай справе і судзе незаконна. Пасля гэтага яму павялічылі тэрмін да 2, 5 гадоў.
Вырак суда 09.11.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мацвей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Зміцер, блогер YouTube-канала «Шэры кот», быў затрыманы 10 чэрвеня 2020 года разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Быў асуджаны на 20 сутак адміністратыўнага арышту, але пасьля гэтага застаўся пад арыштам і стаў фігурантам крымінальнай справы. Пасля быў асуджаны за "падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках".
У канцы лістапада 2024 года Зміцер павінен быў выйсці на волю, аднак яго зноў асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Па дадзеным артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Дзмітрый Казлоў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.