Ягора абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у Telegram пад відэаролікам з выступам Лукашэнкі. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Дашэвічу не спадабаўся пункт гледжання, які выказваўся ў відэа. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
З 21 па 24 сакавіка 2023 года мужчыну ўтрымлівалі пад вартай.
Ягор родам з Пінска, з сям'і настаўнікаў. У дзяцінстве ён удзельнічаў у алімпіядах, а пасля паступіў у Пінскі педагагічны каледж. Цяпер Ягор мае вышэйшую адукацыю, працуе індывідуальным прадпрымальнікам. Займаецца пісьмовым і вусным перакладам на замову.
Невядома ці адбываў Ягор пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем, але калі адбываў, то павінен быў выйсці на волю летам 2025 года.
Вырак суда 01.06.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
20 снежня 2020 года Васіль убачыў у Telegram навіну аб тым, як у адной беларускай школе супрацоўніца міліцыі крычала на дзяцей, выкарыстоўваючы пры гэтым нецэнзурную лексіку. З гэтай нагоды пінчук у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" напісаў у каментарах жарт, які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні "Няхай бягуць нязграбна" з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену. У версіі КВЗ прыпеў гучаў па-іншаму. Каментар быў наступнага зместу: "Лера сцерва на працы, Лера сцерва і ў побыце, таму што сэкс у Леры толькі раз у годзе".
Адразу пасля прысуду Васіля выехаў з краіны. 16 кастрычніка 2025 года. Васіля затрымалі ў Пецярбургу. Ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якой ён прыціскаў галаву чалавека каленам да асфальту.
Вырак суда 22.10.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Дзяніс быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага.
У снежні 2022 года Дзяніс быў асуджаны паўторна па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" на адрас камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзенісенка. Па версіі абвінавачання, каментар змяшчаў негатыўную і абразлівую ацэнку асобы камандуючага.
У чэрвені 2023 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні "замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Вынік паседжання невядомы.
Вырак суда 17.11.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандра прызналі вінаватым восенню 2021 года за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра супрацоўніка УУС Ігара Вольніча.
У траўні 2024 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося чарговае судовае пасяджэнне па артыкуле «хуліганства», вынік якога невядомы.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1500 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.