Затрымана разам з усёй сям'ёй (маці, бацька, брат) па падазрэнні ў "дзяржзмене". Працавала медсястрой у Гомельскай абласной клінічнай бальніцы. Падрабязнасці справы невядомыя. Абвінавачанні былі знятыя на этапе следства і Насцю вызвалілі з-пад варты .
28 чэрвеня 2020 года ў "Аднакласніках" Антаніна Мартыненка 1952 г.н. убачыла пост ад Вольгі Карач. І пад фатаграфіяй супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча пакінула каментар са словам "брыдасць".
4 жніўня Кобрынскі суддзя Аляксандр Бабаскін разгледзеў пазоў Ігара Вольніча аб матэрыяльнай кампенсацыі яго маральнай шкоды. І зладзіў яго-праўда, часткова. Вольніч хацеў атрымаць 1500 беларускіх рублёў, але суддзя пастанавіў, што Антаніна Мартыненка павінна яму заплаціць 700 рублёў.
Анжаліка, старшыня "Саюза палякаў у Беларусі", была затрымана 23 сакавіка 2021 года за арганізацыю "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства" — неафіцыйнага свята "Казюкі", і арыштаваная на 15 сутак.
Пазней стала вядома, што яе абвінавачваюць у межах крымінальнай справы аб "рэабілітацыі нацызму". Паводле звестак пракуратуры, з 2018 года праводзіліся "незаконныя мерапрыемствы" з удзелам непаўналетніх, на якіх "ушаноўвалі антысавецкіх дзеячаў", што, паводле версіі следства, "пераследвала мэту апраўдання генацыду беларускага народа".
У сакавіку 2022 года Анжаліцы змянілі меру стрымання і перавялі яе пад хатні арышт.
У сакавіку 2023 года стала вядома аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да яе "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.