Праходзіць па справе сям'і Вайцяховічаў, якіх абвінавачваюць у нападзе на дом Гайдукевіча. Вызвалена з-пад арышту 13 снежня 2021 года. У сям'і двое дзяцей. Абвінавачанні за тэрарызм знятыя, жанчыну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту.
Па версіі абвінавачання, Наталля Кавалёва публічна абразіла старшага ўчастковага інспектара міліцыі УУС Бабруйска капітана міліцыі Андрэя Камара ў "Аднакласніках".
Згодна з абвінавачваннем, Наталля Зубарава 13 чэрвеня 2021 у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй у суполцы "Саша Белавусаў" з фатаздымкам начальніка ІСН Аршанскага РАЎС Дзмітрыя Вішнеўскага з надпісам "паслугач фашысцкага рэжыму" пакінула каментар "Ну і рожа тоўстая".
Асуджана за абразу супрацоўнікаў міліцыі ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Пацярпелым па справе выступалі намеснік начальніка АЎС Навабеліцкага раёну Гомеля і палкоўнік міліцыі, ваёсковік в/ч №10091 Сяргей Маліноўскі. Самі каментары на судзе агучаны не былі.
Падчас судзебнага разбору прагучала, што маючы намер на замах на аўтарытэт і гонар суддзі, 30 лістапада 2020 году ў Мінску на вуліцы Чайлытка па мабільнаму тэлефону ў сеці "Аднакласнікі" у групе "Вусаты прусак" жанчына размясціла паведамленне, у якім дапусціла абразу суддзі, напісаўшы: "брыдота, усё табе вернецца і вельмі хутка". Тым самым, падарвала прэсціж дзеянняў судзебнай сістэмы.
Янкоўскую абвінавацілі ў тым, што яна напісала каментар да публікацыі ў тэлеграм-канала “карнікі Беларусі” аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС .
Згодна з матэрыяламі справы, у траўні 2020 года Мельнікава пакінула ў “Аднакласніках” пост, у якім назвала аднаго з гродзенскіх сілавікоў “уё..ом”. Характэрна, што зрабіла яна гэта, знаходзячыся ў Санкт-Пецярбургу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.