Жанчыну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. Марына Ляхновіч - адна з пяці затрыманых у Жлобіне падчас міліцэйскай аблавы, якая прайшла 13 снежня мінулага года.
Вырак суда 23.03.2023:
1,5 гады абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Экс-менеджар канала «Беларусь 2». У офісе Вольга вяла афіцыйнае справаводства, адсочвала выкананне дамоваў і г.д. яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспадстаўнага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе забастоўкі далучыліся і многія супрацоўнікі «БТ».
Паводле наяўных звестак, 7 сакавіка адбыўся першы допыт, а яшчэ праз два дні Вользе Гладкай выставілі папярэдняе абвінавачванне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Яе апазналі па фатаграфіях і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасля файлы захоўваў на ноўтбуку, які падчас затрымання быў выняты сілавікамі.
Жанчына поўнасцю прызнала віну і раскаялася ў зробленым.
Кацярына броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Валерыя Сокал 16 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў цэнтры Мінска. У судзе Валерыя віну прызнала ў поўным аб'ёме і суду ўказала, што 16 і 30 жніўня 2020 года прыняла ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску, пра якія даведалася з сацыяльных сетак.
Вырак суда 24.02.2023:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.