18 жніўня 2020 года адзін карыстальнік "Вконтакте" размясціўтэкст пра Андрэя Хвесюка . Маўляў, дадзены супрацоўнік міліцыі "9—11 жніўня [2020] асабіста збіваў затрыманых у спартзале за тое, што яны няправільна стаялі перад ім на каленях". Свой каментар пра Хвесюка пакінуў і Мацюхевіч Зміцер. У тэксце фігуравала слова "падонак", а сутнасць каментара была наступная: аддаць бы міліцыянера тым, каго ён збіваў, ныркі пасля такога б апусціліся.
Падставай для крымінальнай справы супраць Алесі Барысавай стаў каментар у «Аднакласніках» у дачыненні да двух міліцыянтаў з Дуброўна: старшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Дубровенскага РАУС АляксандраШлупакова і оперупаўнаважанай групы па барацьбе з наркакантролем і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Дубровенскага РАУС.
17 чэрвеня 2021 года на адной старонках у «Аднакласніках» з'явілася фатаграфія Шрамава і Шлупакова з подпісам: «Гэтыя супрацоўнікі, рызыкуючы жыццём, канфіскавалі паветраныя шары». Барысава, як яна прызналася на судзе, дадала каментар: «Два дэбілы - гэтая сіла».
Вызвалена вясной 2024 года, поўнасцю адбыўшы пакаранне, назначанае судом.
Вырак суда 17.03.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вядома, што Аляксея Сергіевіча затрымлівалі 29 лістапада 2021 года. Тады яго адвезлі ў Цэнтральны РАУС, потым — у ІЧУ на Акрэсціна. У яго быў канфіскаваны мабільны тэлефон, ноўтбук, а таксама знешні дыск. Пасля допыту 30 лістапада яго адпусцілі да суда пад падпіску аб нявыездзе і паручальніцтва дзвюх асоб. Асуджаны 15 сакавіка 2022 года.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Затрыманы ў сакавіку, з таго часу пасля чарговага адміністрацыйнага тэрміну, складаўся новы пратакол і Віталь перазатрымліваўся зноў. Пасля трох месяцаў зняволення на Акрэсціна быў пераведзены ў СІЗА-1.
Былы сукамернік Віталя з «Валадаркі» распавёў, што адразу яму ставілася ўдзел у адным маршы. Але перад закрыццём справы яму выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК-у інтэрнэце знайшлі яго каментары за жнівень 2020-га.
03.03.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы восені 2023 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
З-за вокладкі пашпарта з гербам «Пагоня», выяўленай пры надглядзе перад уваходам на стадыён.
Па дадзеных праўладных каналаў, у размове з супрацоўнікамі Фёдараў «таксама растлумачыў, што неаднаразова браў удзел у незаконных масавых мерапрыемствах», пры асабістым ператрусе ў яго выявілі «скрутак з рэчывам цёмна-карычневага колеру масай 0,15 грам».
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.