Паводле матэрыялаў следства, Ірына ў кастрычніку 2020 года ў адным з тэлеграм-каналаў эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянераў — намесніка начальніка аддзела міліцыі Ленінскага раёна Бабруйска, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Андрэя Сябецкага і начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргея Рудзько.
Праз некалькі дзён да яе прыйшлі з ператрусам і паведамілі аб узбуджэнні крымінальнай справы.
У траўні 2021 года Ірыну прызналі вінаватай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» і прыгаварылі да абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды «пацярпелым». У судзе Ірына пацвердзіла, што пакінула каментар, але адзначыла, што не лічыць яго абразлівым.
Вырак суда 26.05.2021
1 год абмежаванні волі без накіравання, 1400 рублёў кампенсацыі.
Марына, валанцёрка Таварыства дапамогі бяздомным жывёлам, была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года на старонцы сваёй знаёмай ва "УКантакце" яна пакінула каментар на адрас ахоўніка Шклоўскай папраўчай калоніі.
Нагодай для каментара стала публікацыя з фатаграфіяй супрацоўнікаў міліцыі ў балаклавах. У адным з іх Марына пазнала свайго суседа, які, паводле яе слоў, удзельнічаў у разгоне акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
.
Вырак суда 16.09.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Віталь быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Першапачаткова ў дачыненні да Людмілы была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "абраза прадстаўнікоў улады", аднак пасля яна была перакваліфікаваная на "паклёп". Нагодай стаў рэпост.
У снежні 2020 года Людміла ўбачыла ў тэлеграм-канале "Чорная кніга Беларусі" запіс пра мясцовага ўчастковага Сяргея Уродніча і рэпаснула яе ў чат "Пружаны/Пружана" з подпісам: "Красаўчык наш".
На судзе яна заявіла: "Ваш прэзыдэнт называе вас “красаўцы”, я яго таксама назвала, як ваш прэзыдэнт называе. Чым я яго абразіла?" Віну яна не прызнала і адмовілася даваць паказанні.
У траўні 2022 года Людмілу прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды "пацярпеламу".
У 2023 годзе скончыўся тэрмін "хатняй хіміі".
Пасля адбыцця пакарання ціск на Людмілу не спыніўся, і яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі.
Вырак суда 06.05.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у студзені 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце, апублікаваныя пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама.
Вырак суда 20.01.2022
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 100 базавых велічынь штрафу.
Валянціна была прызнана вінаватай у студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй, якая тычыцца старшага ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Бабруйска Магілёўскай вобласці, капітана міліцыі Андрэя Комара.
Вырак суда 18.01.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 500 рублёў кампенсацыі.
Віталь быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Паводле абвінавачання, 7 чэрвеня 2020 года ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" ён пакінуў каментар у адрас бабруйскага ўчастковага Андрэя Комара, што было кваліфікавана як "абраза ўлады". Віну Віталь не прызнаў.
Вырак суда 22.12.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Людміла была прызнана вінаватай у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за тое што, паводле абвінавачання, 25 жніўня 2020 года яна пакінула каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй пра намесніка начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Віктара Турчынавіча, які следства палічыла абразлівым.
Вырак суда 23.12.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Павел быў затрыманы 6 снежня 2021 года і прыгавораны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па іх заканчэнні ён не выйшаў на волю і 21 снежня таго ж года быў узяты пад варту ў СІЗА па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года Павел быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні змянення віду пакарання. Вынік паседжання, як і факт прысутнасці на ім Паўла, невядомы.
Эла была прызнана вінаватай у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", і прыгаворана да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты кампенсацыі маральнай шкоды.
Вырак суда 08.12.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за каментар, які, паводле абвінавачання, ён пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у адрас супрацоўніка АМАПа С.
Вырак суда 24.12.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1200 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якой ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага хлопца.
Вырак суда 28.12.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 1500 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.