Блогер, затрыманая разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. У Кацярыны 2 непаўнагадовых сына. Стала вядома, што Кацярыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе дадому.
Затрымана разам з мужам пасля таго, як вярнулася з Польшчы ў Беларусь, за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Спачатку мужа і жонку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле. Але Варвара пасля «сутак» на волю так і не выйшла - супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК РБ і перавялі ў СІЗА-1.
Варвара і Павел — сям'я фатографаў з Менска, яны разам больш за дзесяць гадоў, і столькі ж існуе іх творчы дуэт. Яны спецыялізуюцца на вясельных фота.
За сваю кар'еру атрымалі больш за два дзясяткі прэмій у розных намінацыях за свае вясельныя фотаздымкі.
Была затрымана 21 кастрычніка 2022 года і асуджана на 14 сутак адміністрацыйнага арышту, а затым яшчэ на 10 і 14 сутак. Затым ёй прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА.
Трэнер па вольнай барацьбе. Атрымаў "прэзідэнцкую стыпендыю" як перспектыўны трэнер, мае вышэйшую трэнерскую катэгорыю. Мужчына працаваў у Мінскім дзяржаўным гарадскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па барацьбе ім. Мядзведзя.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, падставай для затрымання мужчыны 25 кастрычніка 2022 года стаў фотаздымак з Паўлам, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на Маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны
Па матэрыялах абвінавачванні Алена Клімовіч ў перыяд з жніўня па верасень 2020 года двойчы прымала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Менску. Пры гэтым выкарыстала ў якасці пратэстнай сімволікі паветраны шар чырвонага колеру і бел-чырвона-белы сцяг.
Алену Клімовіч затрымалі 1 чэрвеня 2022 года на трое сутак, затым яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Сваю віну жанчына ў судзе прызнала ў поўным аб'ёме.
Вырак суда 21.12.2022:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу
Сяргея затрымалі 19 верасня 2022 года па фотаздымках з пратэстаў. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года ён удзельнічаў у “Маршы адзінства” у Мінску, ідучы па праспекце Незалежнасці і перашкаджаў руху грамадскага транспарта. Таксама яму паставілі ў віну выкарыстанне нацыянальнага беларускага сцяга. Мужчына цалкам прызнаў віну.
Сяргей мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў у прыватнай кампаніі начальнікам аддзела прадаж.
Вырак суда 20.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.