Арцём быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за пашкоджанне трох "Табакерак". Яго асудзілі за тое, што на адной з іх ён нанёс надпіс "Жыве Беларусь" і "актыўна супрацьдзейнічаў затрыманню".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.04.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, прыблізна 3102 рубля кампенсацыі.
Максім, кіроўца хуткай дапамогі, быў абвінавачаны і асуджаны за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за расклейку ўлётак і быў асуджаны за тое, што, паводле версіі дзяржабвінавачання, у іх змяшчаліся звесткі абразлівага характару ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Брэста, што стала падставай для крымінальнай справы.
Аляксандр паспеў пакінуць Беларусь да таго, як пачаў адбываць пакаранне.
У снежні 2024 года ў дачыненні да яго адбылося завочнае судовае пасяджэнне па замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 06.04.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў асуджаны за тое, што раскідаў «вожыкі» каля будынку Слуцкага РАУС, убачыўшы, як АМАП сілком забірае людзей у аўтазакі. У выніку былі пашкоджаны шыны аўтамабіляў двух супрацоўнікаў міліцыі.
Вызвалены ў студзені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 06.01.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Наста была затрыманая і асуджаная за тое, што, паводле версіі следства, 13 снежня 2020 года раскідала каля 45 металічных самарэзаў каля пракуратуры Мінска. У выніку аўтамабіль, за рулём якога знаходзіўся пацярпелы Клінцэвіч, наехаў на іх, і два колы былі прабітыя.
Была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваная ў РФ у лістападзе 2021 года.
Ігар, мінчанін, грамадзянін Расійскай Федэрацыі і афіцэр запасу, быў затрыманы і асуджаны за тое, што заліў мантажнай пенай уваходныя дзверы кватэры супрацоўніцы органаў унутраных спраў Таццяны Абознай, якая ілжыва пракаментавала смерць забітага сілавікамі Рамана Бандарэнкі. Таксама яго абвінавацілі ў нанясенні абразлівага надпісу на яго паштовай скрыні.
Быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і дэпартаваны ў РФ 12 сакавіка 2022 года.
Сяргей быў затрыманы і асуджаны за раскідванне самарэзаў з мэтай пашкоджання транспарту праваахоўнікаў, што з'яўлялася яго спосабам пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту, які прымяняецца сілавікамі да людзей.
Вызвалены ў кастрычніку 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 21.01.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 30 рублёў кампенсацыі.
Іван быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсуда ў Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 3, 5 гадоў. У лютым 2021 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміна.
Быў вызвалены 29 студзеня 2022 года па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Згодна з дакументам, выдадзеным пры вызваленні, тэрмін яго зняволення быў скарочаны на 1 год у рамках амністыі ад 15 мая 2020 года. Пакінутая частка тэрміна ўлічвалася па схеме: 1,5 дня ў СІЗА за 1 дзень у калоніі.
Сяргей быў затрыманы 5 снежня 2020 года і асуджаны за падпал кіёска "Табакерка" ў Жодзіне.
У калоніі ён неаднаразова быў пакараны, уключаючы памяшканне ў ШІЗА, за напісанне вершаў і адмову працаваць бясплатна, а таксама атрымліваў спагнанні за нязначныя парушэнні.
19 жніўня 2023 года Сяргей быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
26.08.2021
Находится г Шклов Могилевская обл,ИК 17,ул 1-я Заводская 8,отр 13
Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Зімой 2024 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
У ліпені 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.