Спачатку знаходзіўся на Акрэсціна. Затым быў арыштаваны па КК. Блізкія адзначаюць, што Дзяніс добры, сумленны, справядлівы і спагадлівы хлопец. На праўладных каналах Дзяніса называюць “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў руху “Супраціў”. На відэа Сальмановіч кажа , што затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з-за таго, што «складаўся ў дэструктыўных тэлеграм-каналах», «супрацоўнічаў з "Буслы ляцяць"» і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін адбывання пакарання з 10 да 9.5 гадоў пазбаўлення волі.
У Дзяніса цяжкае захворванне - хранічны гломерулонефрыт пасля гемарагічнага васкуліту. Улетку 2024 года мужчыну з калоніі забрала хуткая дапамога. Сальмановіча прааперыравалі — выразалі жоўцевую бурбалку. Пасля аперацыі мужчына яшчэ тыдзень знаходзіўся ў санчасці калоніі, пакуль яму не знялі швы.
Маці палітвязня кажа, што апошні раз Дзяніс выходзіў з ёю на сувязь у сярэдзіне лістапада 2024 года. Пасля званка мужчыну адразу ж забралі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца да гэтага часу (студзень 2024 года).
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.