Дзяніс Яўгеньевіч Івашын
- Аб'яднанні
- Журналісты
Дзяніс жыве ў Гродне, жанаты. Працуе як рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта Міжнароднай расследавальніцкай супольнасці InformNapalm з 2014 года, а таксама пазаштатным карэспандэнтам у газеце "Новы Час" з 2018-га. Вядомы дзякуючы сваім расследаванням аб уплыве "рускага свету" на Беларусь і Сірыю, аб скандальнай забудове ў Курапатах, а таксама аб пераходзе былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.
Журналіста Дзяніса Івашына 12 сакавіка 2021 г. затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўмяшанне ў дзейнасць міліцыі. У кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар ператрус зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з ператрусам да яго 95-гадовай бабулі.
У сярэдзіне сакавіка 2022 года праваабаронцам таксама стала вядома, што КДБ абвінавачвае Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай. 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачаўся судовы разбор па справе журналіста.
Жонка палітвязня паведаміла, што Дзяніса неаднаразова спрабавалі скампраметаваць, пераводзячы ў камеру з людзьмі, якія маюць за кратамі нізкі сацыяльны статус. Аднак, адзначаюць сваякі, Дзяніс дастаткова хутка адаптуецца да знешніх умоў, вывучае ўнутраныя правілы і традыцыі. У красавіку 2023 г. стала вядома, што родным палітвязня нібыта пагражаюць спыніць любую камунікацыю з ім, калі яны не перастануць распаўсюджваць інфармацыю пра Дзяніса.
У канцы чэрвеня 2023 года журналіста перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна. Жонка палітвязня Вольга адзначыла , што пра суд па змене рэжыму ні сваякі, ні адвакат не ведалі. Цяпер ён знаходзіцца ў жодзінскай турме № 8, а першыя паўгода будзе ўтрымлівацца на строгім рэжыме.
У красавіку 2024 г. стала вядома ад жонкі палітвязня, Вольгі, што Дзяніса пазбавілі перадач . Таксама яна адзначыла, што зараз, каб даслаць вітаміны ў турму ці калонію, неабходна атрымаць спецыяльны дазвол ад лекара медычнай часткі ўстановы. Раней такое правіла распаўсюджвалася толькі на неабходныя лекі.
13 год 1 месяц пазбаўлення волі ў калоніі.
У ліпені 2023 года стала вядома , што Дзяніса таемна пасудзілі і перавялі на строгі турэмны рэжым.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы