Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №17. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
У дадзенай калоніі памёр палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому было прызначана больш за дзесяць спагнанняў па надуманых падставах і адправілі ў ШІЗА, з якога ён больш не выйшаў.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №17. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
У дадзенай калоніі памёр палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому было прызначана больш за дзесяць спагнанняў па надуманых падставах і адправілі ў ШІЗА, з якога ён больш не выйшаў.
У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
Вядома, што Аляксей Аляксейчык больш за 20 гадоў працаваў лекарам-трансплантолагам у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі. Ён лічыцца адным з лепшых спецыялістаў цэнтра, які правёў мноства аперацый па перасадцы касцявога мозга.
Вясной 2022 года сілавікі атрымалі доступ да ўнутранага чату супрацоўнікаў РНПЦ, дзе абмяркоўвалі "палітычную сітуацыю ў Беларусі, працу незалежнага прафсаюза "Панацэя" і гэтак далей". Выданне меркавала, што затрыманне трансплантолага звязана з гэтым чатам.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Адзін з найбольш вядомых беларускамоўных блогераў у "нулявыя" і былы актывіст. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Іван быў затрыманы 5 студзеня 2023 года, атрымаў 13 сутак адміністратыўнага арышту і 18 студзеня было выстаўлена крымінальнае абвінавачанне.
17.04.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У чэрвені 2025 года стала вядома, што Івана зноў затрымалі, на гэты раз за каментар па арт. 368 КК РБ.
У сакавіку 2026 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Асуджаны за каментар, прызнаны пагрозай.
| 09.09.2023 | Денис никогда не выступал против власти. На митинги не ходил. В тот день он возвращался с работы, а накануне его только выпустили с суток за избиение жены (сыновья вызвали наряд). А тут рядом в форме падает сотрудник. Вот и пнул его - выместил злость. Приговор суда 9 лет строгого режима. Направлен отбывать в Оршу. 08.09.2023 вышел по УДО с подписанным контактом с ЧВК и отправка в Украину. Никакой он не политический заключенный, а наемник в рядах ВС РФ и предатель. |
Суд прызнаў вінаватым у тым, што 30 жніўня 2021 года ён у адным з Telegram-чатаў пакінуў некалькі каментароў абразлівага характару і, як паказала экспертыза, тым самым публічна абразіў Лукашэнку, "наўмысна прынізіў яго гонар і годнасць у непрыстойнай форме".
Суддзя Аляксандр Краўчанка прызначыў яму тады пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання тэрмінам на 3 гады. Аднак пракурор вынес пратэст на прыгавор, які быў разгледжаны 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага аблсуда вынесла новае пакаранне - пазбаўленне волі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцера прызналі вінаватым у абразе Лукашэнкі і двух міліцыянераў.
Па падліках выйшаў на волю 23 студзеня 2025 г.
У пачатку 2026 года Зміцер быў асуджаны паўторна па арт.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў затрыманы разам з жонкай за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Нібыта Зміцер сістэматычна ажыццяўляў грашовыя пераводы ў экстрэмісцкі фонд "Байсол".
17.04.2023 пачаўся суд над Змітром.
Быў затрыманы па справе аб дыскрэдытацыі Беларусі, па якой праходзяць іншыя палітвязні - Зміцер Лукша і Паліна Палавінка.
Акрамя "хатняй хіміі" Канстанціну прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3200 рублёў).
8 студзеня 2025 г. прайшло паседжанне па замене рэжыму, верагодна хатнюю хімію Канстанціну замянілі на пазбаўленні волі.
У жніўні 2025 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Бізнесмен, заснавальнік кампаніі "Astronim", якая займаецца распрацоўкай сайтаў. Багдан таксама сузаснавальнік Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы "Белы Квадрат".
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю.
Таксама ў якасці хадайніцтваў да пісьмовых матэрыялаў справы былі далучаны шматлікія станоўчыя характарыстыкі з розных месцаў працы.
11.07.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
2 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, Аляксей Міхнюк з неўстаноўленай прылады ў экстрэмісцкіх чатах у Telegram неаднаразова размяшчаў паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, і пры гэтым змяшчаюць выказванні, выяўленыя ў непрыстойнай форме, што прыніжаюць гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Таксама абвінавачаны размяшчаў абразы ў адрас прэс-сакратара кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Эйсмант.
Падчас судовага працэсу Міхнюк сваю віну ў зробленым прызнаў і раскаяўся.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргея Мацюхевіча да пачатку суда абвінавачвалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса за паведамленні ў Інтэрнеце. Аднак па артыкуле 369 КК суддзя вызваліла мужчыну ад пакарання: выйшлі тэрміны даўніны. А вось па ч.1 арт.130 КК Сяргея прызналі вінаватым.
Як паведаміў пракурор у роліку дзяржСМІ, Мацюхевіча абвінавачвалі ў тым, што 15 ліпеня 2020 года пры дапамозе тэлефона і Інтэрнэту ён заахвочваў грамадзян да прымянення гвалту ў дачыненні да сілавікоў.
13.01.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У Сяргея ёсць два маленькія сыны. Малодшы нарадзіўся, калі Сяргей быў у зняволенні ў чаканні суда.
Па матэрыялах абвінавачвання, Міхаіл Нямцоў 5 студзеня 2022 года з дапамогай мабільнага тэлефона iPhone размясціў у мэсэнджары Telegram паведамленне, у якім змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка асоб, служачых у арміі і ўнутраных войсках Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ацэнкі звязаныя з падзеямі ў Казахстане, калі там адбыліся хваляванні і гібель мірных пратэстоўцаў. У публікацыі, як сцвярджае следства, Міхаіл выкарыстаў ненарматыўную лексіку, заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да названай групы асоб.
Акрамя таго, 6 студзеня 2022 года абвінавачаны размясціў у сетцы Інтэрнэт паведамленне, у якім "прыніжаў гонар і годнасць" Лукашэнкі А. Г.
Жыхар Жлобіна, нарадзіўся ў Бабруйску. Яго судзілі за відэа самалётаў у Жлобіне. На судзе казаў, што "быў напалоханы і падумаў, што пачалася і тут вайна". Справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 22 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў асуджаны восенню 2022 года на дыханне волі за "абразу Лукашэнкі". Вынікі апеляцыі невядомыя.
У чэрвені 2025 г. стала вядома, што Уладзімір затрыманы. Дэталі справы высвятляюцца. Увосень быў асуджаны на пазбаўленне волі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Пра Антона вядома, што яму 29 гадоў, захапляецца футболам і, мяркуючы па ягоных сацыяльных сетках, хварэе за англійскі клуб «Ліверпуль». І мужчына не проста футбольны заўзятар - на яго старонцы ва «Вконтакте» можна знайсці фота, дзе Антон сам гуляе на полі. А ў архіўных дадзеных аб матчах можна выявіць, што як мінімум з 2015 па 2019 год ён гуляў за брэсцкі аматарскі клуб "Змена".
На судзе ж гаворка ішла пра інтэрнэт-актыўнасць Антона. Паводле абвінавачання , мужчына выклаў у «сторыс» відэа з Аляксандрам Лукашэнкам, і суправадзіў яго абразлівым надпісам з аднаго слова. Вызвалены па падліках праваабаронцаў.
У верасні вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
